Галоўны прыз “з’ехаў” у трэцюю гарадскую

IMG_8163 IMG_8183 IMG_8215
IMG_8250

Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

У трэцяй гарадской школе ладзіўся ХХХІХ раённы злёт-конкурс атрадаў юных інспектараў дарожнага руху. У ім на гэты раз прынялі ўдзел 10 каманд.
Напачатку конкурсу юным юідаўцам пажадалі набраць паболей балаў і стаць пераможцамі галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама IMG_8228Аляксей Крук, начальнік раённай АДАІ Жабінкаўскага РАУС Андрэй Мядзведзь, а прадстаўнікі ўстановы “Цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў імя Д.М. Карбышава” ДТСААФ уручылі кожнаму ўдзельніку злёту падарункі – брашуры і флікеры.
На шляху да перамогі аказалася шэсць этапаў. У тэарэтычным экзамене на веданне правілаў дарожнага руху веды школьнікаў правяраліся па білетах з дзесяццю пытаннямі. Тут не было роўных вучням Ракітніцкай школы. У індывідуальным заліку найлепшыя вынікі паказалі Улад і Кацярына Сухарэвічы, Уладзімір Дранец і Ганна Данілік.
Адны школьнікі “змагаліся” з білетамі, іншыя “асядлалі” веласіпеды на спартыўнай пляцоўцы ля школы. Нягледзячы на пранізлівы вецер і халоднае надвор’е, многія дзеці спрытна лавіравалі паміж драўлянымі чуркамі, ездзілі па нахіленай дошцы, “бралі” перашкоды. У выніку ў конкурсе “фігурнае ваджэнне веласіпеда” лепшымі сталі Артур Буйноўскі і Яраслаў Ціцік (СШ
№ 3), Ніна Неваднічык (Старасельская СШ), Ганна Пікалюк (Крыўлянская СШ). А ў агульнакамандным заліку перамогу ў гэтым конкурсе святкавала каманда СШ
№ 3. Самымі ўважлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху сталі зноў вучні трэцяй гарадской.
У медыцынскім конкурсе, які судзілі Аліна Місюра і Марыя Селех з райбальніцы, удзельнікі павінны былі адказаць на тэарэтычныя пытанні і аказаць першую меддапамогу тым, хто атрымаў розныя траўмы. Тут зноў у лідарах вучні СШ № 3.
У конкурсе “Прэзентацыя майго атрада” перамогу святкавалі юідаўцы з другой гарадской школы.
У апошнім выпрабаванні – “агітацыйна-мастацкае відовішча” – найбольш яскрава і пазнаваўча раскрылі тэму школьнікі трэцяй адзінаццацігодкі.
Журы вызначыла пераможцу: у чарговы раз лепшай названа каманда хлопчыкаў і дзяўчынак СШ № 3 г. Жа-
бінка. Ім і дастаўся галоўны прыз – новенькі блакітны веласіпед.

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.