Экскурсія ў РАУС

экскурсияМилиция

Вучні Крыўлянскай школы пабывалі на экскурсіі ў Жабінкаўскім райаддзеле ўнутраных спраў. Аляксандра Сівухіна, участковы інспектар па справах непаўнагадовых, растлумачыла старшакласнікам, якое бывае пакаранне за правапарушэнні, прадугледжаныя адміністрацыйным і крымінальным кодэксам Рэспублікі Беларусь. “Наперадзе – вясновыя канікулы, – гаварыла Аляксандра Іванаўна. – Раю вам карысна іх правесці. Можна, напрыклад, пачытаць, заняцца спортам у ФАУ СК “Бадзёрасць”. Дарэчы, для “цяжкіх” падлеткаў і дзяцей, прызнаных у сацыяльна небяспечным стане, наведванне спартыўных секцый пад час вясновых канікул – бясплатнае.
Васіль Бурко, старшы ўчастковы інспектар па справах непаўнагадовых, прадэманстраваў хлопчыкам і дзяўчынкам бронекамізэльку, ахоўны шлем, спецсродкі, зборку і разборку аўтамата. Самыя цікаўныя нават маглі прымераць бронекамізэльку і сфатаграфавацца ў ёй.
У заключэнне сустрэчы школьнікі паглядзелі кароткаметражны фільм аб працоўных буднях супрацоўнікаў Жабінкаўскага РАУС.
Святлана БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.