“Быць здаровым – гэта здорава”

178-770x470

У межах акцыі “Здаровы горад” у мінулыя выхадныя на гарадской плошчы адбылася раённая гульня “Быць здаровым – гэта здорава!”. У ёй прынялі ўдзел вучні 6-8 класаў трох гарадскіх школ.
Адкрыў мерапрыемства галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксей Крук. Арганізатары гульні пастараліся, каб дзецям было весела, цікава і карысна.
Супрацоўнікі РЦТДіМ падры-хтавалі ўдзельнікам арыгінальныя заданні, у якіх трэба было праявіць кемлівасць, спрыт і хуткасць. Хлопчыкі і дзяўчынкі прыдумалі сваім камандам назвы: “Баявыя”, “Дэльфін”, “Ну, пачакай”, “Моцны арэшак”, “Забойная сіла”. Дзеці выконвалі жартоўныя фізічныя практыкаванні, давалі правільныя адказы на загадкі аб здароўі і спорце, пераадольвалі бар’еры з мячом, ездзілі на веласіпедзе.
Потым фізічную сілу і вы-нослівасць дэманстравалі юныя каратысты – выхаванцы трэнера з чорным поясам Віктара Журомскага. Усе гледачы былі ў захапленні ад адшліфаваных і дакладных прыёмаў, якія дэманстравалі юныя спартсмены. Такія ні сябе, ні сяброў у крыўду не дадуць.
Далей школьнікам прапанавалі “музычную паўзу”, падрыхтаваную работнікамі ГДК, якая плаўна перайшла ў гульнёвую праграму. Завяршылася раённая акцыя флэш-мобам ад вучняў трэцяй гарадской.
Святлана БЯЛЯК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.