На тэрыторыі раёна з 3 па 7 красавіка праводзяцца спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы “Арсенал”. Любая зброя, выбуховыя рэчывы, боепрыпасы, якія незаконна захоўваюцца на Жабінкаўшчыне, могуць быць здадзены ў РАУС у любы час сутак. Прыём ажыццяўляецца дзяжурным аператыўна-дзяжурнай службы аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, а таксама ў будынку міжраённага аддзела КДБ у Кобрыне па адрасе: вул. Дзяржынскага, 44, тэл. (801642)2-28-86.
Нагадваем, што незаконнае нашэнне, захоўванне, набыццё, выраб, перадача, збыт зброі ці выбуховых рэчываў караюцца выпраўленчымі работамі на тэрмін да двух гадоў ці арыштам да 6 месяцаў, абмежаваннем волі да 5 гадоў, пазбаўленнем волі на тэрмін да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці альбо без канфіскацыі, а таксама адміністрацыйным спагнаннем у выглядзе папярэ-джання ці накладання штрафу да 10 базавых велічыняў.
Грамадзяне, якія добраахвотна здалі зброю і боепрыпасы, вызваляюцца ад крымінальнай адказнасці. За парушэнне згаданых дзеянняў прадугледжваецца пазбаўленне волі на розныя тэрміны ці абмежаванне яе, штрафныя санкцыі, а таксама канфіскацыя агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў.
Тэлефоны даверу: 102, 2-12-76, 2-20-96. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.
Ілля ХВАЛЬКО, першы намеснік начальніка РАУС.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%