Ток забавы не даруе

2

Электрычныя трансфарматарныя падстанцыі прызначаны для паніжэння напружання ў сетцы зменнага току і для размеркавання электраэнергіі. Яны знаходзяцца ў населеных пунктах і за іх межамі.
Трансфарматарныя падстанцыі – не месца прагулак для выпадковых людзей, у тым ліку – дзяцей. Аднак, на жаль, нягледзячы на папераджальныя знакі і плакаты, цікаўныя лезуць туды. Так здарылася 11 лютага бягучага года ў Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Чацвёра падлеткаў пракраліся на агароджаную тэрыторыю ачышчальных збудаванняў, адзін самы смелы падняўся на другі паверх будынка трансфарматарнай падстанцыі і наблізіўся на недапушчальную адлегласць да токаводных частак, дзе трапіў пад уздзеянне электрычнага току. Трое астатніх падлеткаў выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу. Пацярпелага даставілі ў рэанімацыйнае аддзяленне “Столінскай цэнтральнай раённай бальніцы” з мноствам апёкаў 1-4 ступені.
Варта памятаць, што электрычнасць нельга пабачыць і адчуць, яна можа быць вельмі небяспечная. Трэба вывучыць і памятаць правілы электрабяспекі. Нельга:
– спрабаваць пракрасціся ў электрапамяшканні, у тым ліку – трансфарматарныя падстанцыі;
– адчыняць дзверы трансфарматарных падстанцый, электрашчыты на лесвічных пляцоўках;
– кідаць дрот і іншыя прадметы на правады і ў электраўстаноўкі;
– набліжацца да абарванага провада лініі электраперадачы на адлегласць бліжэй за 8 метраў;
– распальваць вогнішчы і складаць лёгказагаральныя прадметы пад правадамі ліній электраперадачы;
– лавіць рыбу побач з імі, бо вуда ці леска можа зачапіцца за правады;
– запускаць паветраных змеяў ці планёраў ля іх ці электраўстановак.
Ігар БАРАЦЯН, начальнік Жабінкаўскай раённай інспекцыі энерганагляду.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.