новостиПаспрабавалі ствараць законы

У Жабінкаўскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі адбылося мерапрыемства грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, у якім прынялі ўдзел вучні 8-9 класаў Крыўлянскай сярэдняй школы. Навуковы супрацоўнік музея Мікалай Юроўскіх пазнаёміў школьнікаў з гісторыяй Канстытуцыі нашай дзяржавы. Юныя госці паўдзельнічалі ў гутарцы, пад час якой размова ішла пра правы і абавязкі вучняў, у віктарыне, пытанні якой тычыліся Асноўнага Закону краіны. Папрацавалі яны і ў творчых групах. Юнакі і дзяўчаты паспрабавалі стварыць законы школьнікаў, якія потым разам і абмеркавалі. У канцы мерапрыемства кожны з вучняў атрымаў у падарунак кнігу “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

Выратавальнікі вачамі дзяцей

Супрацоўнікі Жабінкаўскага РАНС падвялі вынікі раённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачамі дзяцей” сярод навучэнцаў устаноў адукацыі горада і раёна.
Конкурс праводзіўся з мэтай вывучэння і прапаганды правілаў пажарнай бяспекі, рознабаковага развіцця дзяцей, папулярызацыі прафесіі пажарнага-выратавальніка, аховы прыроды і навакольнага асяроддзя.
Ён уключаў у сябе 8 намінацый: малюнак, плакат, выраб, мадэль пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, малая архітэктурная форма, казка, верш, апавяданне. Цікавыя і разнастайныя дзіцячыя работы не пакінулі раўнадушнымі журы, якое выявіла ў кожнай намінацыі пераможцаў і прызёраў.
Лепшыя работы будуць удзельнічаць у абласным этапе, які пройдзе на базе міжнароднага валанцёрскага цэнтра юных выратавальнікаў-пажарных у Брэсце.

“Ліхія” 90-ыя”

Пад такою назвай у Крыўлянскай сярэдняй школе прайшоў вечар адпачынку для вучняў 8-11 класаў. На яго былі запрошаны старшакласнікі з Хмелеўскай адзінаццацігодкі. Пад час падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемства навучэнцы дзвюх устаноў змаглі пазнаёміцца з асаблівасцямі культуры дзевяностых гадоў мінулага стагоддзя, такім накірункам у музыцы і танцах, як стыль “дыска”, модай таго часу, існуючымі традыцыямі.
З цікавасцю і задавальненнем школьнікі адгадвалі мелодыі 90-ых, танцавалі пад былыя папулярныя кампазіцыі, дэманстравалі адзенне таго перыяду, адказвалі на пытанні віктарыны, якія тычыліся ладу жыцця, прыхільнасцяў і густаў моладзі “ліхіх” гадоў. У той вечар былі абраны кароль і каралева стылю
90-ых. З 16 прэтэндэнтаў на гэтыя высокія званні журы ў складзе першага сакратара РК ГА “БРСМ” Марыі Сянішынай і дырэктара Жабінкаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея Жанны Падрубнай аддало перавагу вучням Крыўлянскай школы Яўгену Бузе і Ганне Пікалюк. Пераможцы атрымалі граматы і сувеніры ад РК ГА “БРСМ”. Завяршыўся вечар дыскатэкай, пад час якой гучалі толькі вядомыя хіты 90-ых.

Каб кашалёк не знік,
як сядзеш у цягнік

Асноўны від злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў цягніках рэгіянальных ліній, – крадзяжы. Сустракаюцца, аднак, і хуліганствы, і нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Нярэдка выяўляюцца факты незаконнага абароту наркатычных сродкаў.
У сувязі з вышэйпералічаным на тэрыторыі Жабінкаўскага раёна з 29 сакавіка па 2 красавіка праводзіцца спецыяльная аперацыя “Прыгарадны цягнік”.
Паважаныя грамадзяне! Калі ў адносінах да вас здзейснена злачынства на аб’екце чыгуначнага транспарту ці вам стала вядома пра асобаў, што яго здзейснілі або рыхтуюцца ажыццявіць, вы можаце звярнуцца па наступных тэлефонах даверу: 102, (801641)2-12-76, (801641)2-12-21, (801641)2-20-96.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.