У прыярытэце – павышэнне вытворчасці працы і якасці жыцця

IMG_7531 IMG_7536Святлана БЯЛЯК.
Фота аўтара.

На гэтым тыдні ў межах адзінага дня інфармавання група старшыні райвыканкама Дзмітрыя Гарадзецкага наведала працоўны калектыў санаторыя “Буг”. Тэмамі для сустрэчы сталі адукацыя як прыярытэтны накірунак сацыяльнай палітыкі дзяржавы і прафсаюзныя арганізацыі Брэстчыны як гарант аховы правоў працоўных.
Намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Іна Тарасевіч распачала гаворку аб цэласнай і збалансаванай сістэме адукацыі ў нашай краіне.
На Жабінкаўшчыне адукацыйная прастора – гэта 11 школ, 13 дзіцячых садоў, ЦТДіМ, СПЦ і ЦКРНіР. Пры гэтым некаторым катэгорыям навучэнцаў прадугледжаны сацыяльныя гарантыі (напрыклад, на аплату харчавання, карыстанне падручнікамі, на прадастаўленне першага працоўнага месца, падтрымка адоранай моладзі і г. д.).
Падрабязна спынілася Іна Уладзіміраўна на актуальных пытаннях агульнай сярэдняй адукацыі. Прынамсі, яна нагадала пра змены і дапаўненні ў палажэнні аб бацькоўскім камітэце і апякунскім савеце ўстаноў адукацыі, якія дакладна размяжоўваюць іх функцыі, патлумачыла, што ў школах вучні павінны прытрымлівацца
адзення дзелавога стылю, што замацавана і ў статутах навучальных устаноў; закранула пытанні школьных дапаможнікаў, адкрыцця профільных класаў, развіцця “электроннай школы”; паведаміла прысутным, якія навінкі чакаюць абітурыентаў 2017 года. Гэта дзеянне сертыфікатаў ЦТ на працягу двух гадоў, увядзенне трох рэзервовых дзён для ўдзелу ў ЦТ, увядзенне нормы, што дазваляе здачу чацвёртага ўступнага іспыту ў форме ЦТ. У агульны конкурсны бал абітурыента, як і раней, уключаны сярэдні бал атэстата.
Далей з інфармацыяй “Прафсаюзы як гарант абароны правоў працоўных” выступіла старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская.
– У раёне дзейнічае пагадненне паміж раённым выканаўчым камітэтам, раённым аб’яднаннем наймальнікаў і прафсаюзаў, – гаварыла Ніна Уладзіміраўна. – У пагадненне ўключана значная колькасць дадатковых ільгот і гарантый работнікам, якія павінны забяспечвацца наймальнікамі.
Работа прафсаюзаў у нашым раёне накіравана на тое, каб пагадненне стала асновай для калектыўных дагавораў.Цяпер на Жабінкаўшчыне дзейнічаюць 74 калек-тыўныя дагаворы.
Ніна Калыбская падкрэсліла, што з мэтай павышэння эфектыўнасці грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства ў ахове працы арганізавана дзейнасць рэйдавых груп тэхнічных інспектараў Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Ніна Уладзіміраўна звярнула ўвагу слухачоў на акцыі “Прафсаюзы – дзецям”, культурна-масавую і аздараўленчую работу, конкурс дзіцячага малюнка “Няхай заўсёды будзе сонца”, арганізацыю летняга аздараўлення дзяцей у летніках і інш.
– Інфармацыйна-аналітычная работа ўсіх прафсаюзных структур накіравана на падрыхтоўку добрага маральна-псіхалагічнага клімату ў працоўных калектывах, умацаванне працоўнай дысцыпліны з мэтай недапушчэння выпадкаў вытворчага траўматызму, прапаганду здаровага ладу жыцця, стварэнне ўмоў для развіцця творчасці, – падкрэсліла Ніна Уладзіміраўна. – Работа, што праводзіцца органамі ўлады, наймальнікамі і прафсаюзамі, была і застаецца накіраванай на захаванне згоды і стабільнасці ў калектывах, павышэнне вытворчасці працы і якасці жыцця людзей.
Пасля выступоўцаў слова ўзяў старшыня райвыканкама Дзмітрый Гарадзецкі. Ён расказаў аб сацыяльна-эканамічным развіцці Жабінкаўшчыны, аб планах і зменах, якія адбудуцца ў раёне ў бліжэйшы час. Сярод названых, напрыклад, рэканструкцыя ФАУ “СК “Бадзёрасць”, харчаблока ў трэцяй гарадской школе, станцыі абезжалезвання і інш. З цікавасцю слухалі прысутныя, што будзе зроблена ў аграгарадку Ленінскі ў сувязі з правядзеннем у ім раённых “Дажынак-2017”. У сваёй размове Дзмітрый Мікалаевіч закрануў актуальную для многіх беларусаў тэму працаўладкавання і спыніўся на тых мерах, якія праводзяць органы мясцовай улады у вырашэнні гэтага пытання.
У час сустрэчы работнікі санаторыя задавалі хвалюючыя пытанні наконт работы ва ўстанове аддзялення ААТ “ААБ Беларусбанк”, неабходнасці чыпіравання хатніх жывёл, грэйдзіравання гравійных дарог, рамонту дахаў шматпавярховак, рэканструкцыі свідравіны з мінеральнай вадой. На іх былі дадзены грунтоўныя адказы.
На здымках: адзіны дзень інфармавання ў санаторыі “Буг”.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.