“Час Зямлі”

час землі

Сёння, 25 сакавіка, пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды ва ўсім свеце ўжо ў дзясяты раз праходзіць адна з самых вядомых экалагічных акцый “Час Зямлі”. Гэтае мерапрыемства з’яўляецца сімвалам беражлівых адносін чалавека да прыроды.
Самы просты спосаб далучыцца да акцыі – адключыць святло і непатрэбныя электрапрыборы дома ці ў офісе з 20.30 да 21.30. У ходзе падрыхтоўкі да “Часу Зямлі” стала вядома, што традыцыйна на адну гадзіну будзе адключана падсветка ўсіх буйных архітэктурных аб’ектаў краіны. Плануецца адключыць будынкі, якія знаходзяцца ў спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, – Мірскага і Нясвіжскага замкаў. А цэнтральнай падзеяй “Часу Зямлі” стане вялікі канцэрт 25 сакавіка ў сталічным культурным цэнтры “Корпус” (праспект Машэрава, 9). У падтрымку экалагічнай акцыі выступіць Андрэй Козік.
Летась у экалагічным мерапрыемстве прынялі ўдзел 178 краін, была патушана падсветка больш як 12 тысяч архітэктурных аб’ектаў, праведзена больш як 2 мільёны публічных акцый.
Да мінулагодняй акцыі далучыліся дзесяць гарадоў Беларусі. У іх адбыліся спектаклі ценяў, варкшопы, кінапаказы, квесты і канцэрты.
Падрыхтавала Людміла ВОЛЬЧЫК.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.