Трагедыя на дарозе

фемидаУсуда

Ад’язджа-ючы з Жабінкі, ніхто з іх не думаў пра аварыю ў дарозе, а здарылася яна ля вёскі Рачкі. Не, вадзіцель аўтамабіля Анатоль Я. не ліхачыў: ехаў з пастаяннай хуткасцю ў 80 кіламетраў у гадзіну. У тым жа напрамку каціўся і “Фальксваген Пасат”. Хуткасць яго была яўна ніжэй, і неўзабаве Анатоль з сябрамі дагнаў чужую іншамарку.
У тое імгненне Анатоль Я. не стаў зніжаць хуткасці, каб ехаць услед, а пайшоў на абгон. У гэты час, як расказваў кіроўца на судзе, ён пачуў гук, падобны на ўдар з боку правага пярэдняга кола, і аўтамабіль пачало заносіць. Анатоль памкнуўся рулём выраўняць машыну, але яму гэта не ўдалося, аўто занесла ў левы кювет, дзе машына стукнулася ў прыдарожнае дрэва і перакулілася на правы бок, а адзін з пасажыраў загінуў.
Сваімі дзеяннямі абвінавачаны парушыў патрабаванні некалькіх пунктаў Правілаў дарожнага руху. Першае, ён не меў права перавозіць пасажыраў, не прышпіленых рамянём бяспекі. Калі б загінулы зрабіў гэта (а вадзіцель абавязаны быў настаяць, каб пасажыр прышпіліўся), можа, гэта б і ўратавала апошняму жыццё.
Другое, вадзіцель дапусціў злачынную халатнасць, няўвагу да дарожнай абстаноўкі, да работы аўтамабіля і бяспекі людзей, якіх ён перавозіў. Бо менавіта тое, што пад коламі было гравійнае пакрыццё, а не шаша (а гэта выпусціў кіроўца з-пад увагі) і прывяло да трагедыі.
Былі прааналізаваныя сабраныя па гэтай справе доказы ў сукупнасці: заключэнні праведзеных экспертыз лагічныя, навукова абаснаваныя і праўдзівыя. Суд прыйшоў да высновы, што парушэнне абвінавачаным пунктаў 9.5, 9.7 і 87 Правілаў дарожнага руху стаіць у прамой прычыннай сувязі з вынікамі аварыі.
Чыстасардэчнае раскаянне ў здзейсненым, інваліднасць другой групы, станоўчая характарыстыка з месца жыхарства прызнаны змякчаючымі абставінамі справы. Улічваючы, што Анатоль Я. мае пастаяннае жыллё, суд прыйшоў да высновы, што мэта крымінальнай адказнасці можа быць дасягнута пры назначэнні абвінавачанаму пакарання ў выглядзе абмежавання волі.
У адпаведнасці з артыкуламі 152, 968 і 970 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, улічваючы ступень фізічных і маральных пакут жонкі загінулага Наталлі Н., матэрыяльнага становішча абвінавачанага і зыходзячы з разумнасці і справядлівасці, суд лічыць неабходным грамадзянскі іск аб спагнанні кампенсацыі маральнай страты ў памеры 40 тысяч рублёў задаволіць часткова, спагнаўшы 20 тысяч рублёў грашовай кампенсацыі маральнай страты пацярпелай, у астатняй частцы іска адмовіць.
І апошняе. На аснове часткі 2 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суд назначыў Анатолю Я. пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на чатыры гады без накіравання ў выпраўленчыя ўстановы адкрытага тыпу, а таксама пазбавіў права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі тэрмінам на пяць гадоў.
Віктар НОВІК, старшыня суда Жабінкаўскага раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.