Перагорнем старонкі гісторыі

16big2017 год знамянальны для работнікаў пракуратуры тым, што сёлета будзе адзначацца 95 гадоў з моманту яе стварэння (26 чэрвеня г. г.). З архіўных дакументаў вядома, што ў 1939-1941 г. г. у склад пракуратуры вобласці ўваходзілі 18 раённых, у тым ліку і Жабінкаўскага.
Вывучэнне гісторыі развіцця гэтага нагляднага органа дазваляе лепш усвядоміць яго ролю і функцыі, месца ў сістэме іншых дзяржаўных інстытутаў. Першым пракурорам у нашым раёне ў 1939 годзе стаў Дабычын, які ў 1941-ым быў прызваны ў Чырвоную Армію, і лёс яго з тае пары невядомы. З чэрвеня 1941-га па ліпень 1944-га дзейнасць пракуратуры была спынена ў сувязі з акупацыяй вобласці нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Але многія супрацоўнікі працягвалі сваю дзейнасць у наглядных органах іншых рэгіёнаў, некаторыя змагаліся на франтах, працавалі ў падполлі.
Згодна з загадам пракурора БССР ад 19 кастрычніка 1955 года № 58 пракуратура Брэсцкага раёна была аб’яднана з пракуратурай нашага і пераўтворана ў Брэсцкую міжраённую. Узнаўленне адбылося ў той час, як зноў утварыўся раён.
Паводле дадзеных архіва, пракурорам Жабінкаўскага раёна пасля яго ўзнаўлення ў 1966 годзе быў назначаны Л. Сягоднік, які ўзначальваў яе да 1975-га. Тут працавалі пракурор і яго памочнік, следчы, кур’ер-прыбіральшчыца і вадзіцель. У такім складзе пракуратура працавала да верасня 2005 года. У гэты час адбыліся змены і дабаўлена адна штатная адзінка аператыўнага супрацоўніка – старшы памочнік пракурора раёна, а ў кастрычніку 2008-га гэтая пасада скарацілася і ўвялі намесніка пракурора раёна. У перыяд з 1975 да 1985 года ўзначальваў калектыў І.С. Гаціла, з 1985 да 1990 – Ф.І. Кулей, з 1990 да 1993 В.Н. Куц, з 1993 па 2007-ы У.Ф. Кірылюк, з 2007 па 2011-ы А.Ц. Дзягель.
З 6 лютага 2012 года і да цяперашняга часу калектыў зноў узначальваю я. Быў час, калі працаваў на пасадзе старшага памочніка пракуратуры Брэсцкай вобласці па нагля-дзе за аператыўна-вышуковай дзейнасцю.
Памочнікам пракурора ў нашым раёне пэўны час працавала Алена Сідарук, цяпер яна займае пасаду намесніка пракурора раёна. А памочнікам кіраўніка стала Таццяна Жарынава. Акрамя названых вышэй супрацоўнікаў, працуюць яшчэ тры тэхнічныя работнікі (загадчык канцылярыі Ж.Н. Каралюк, вадзіцель В.В. Ціванчук і прыбіральшчык службовых памяшканняў Г.А. Пасюк).
Свой прафесійны шлях у пракуратуры вобласці працягваюць былы памочнік пракурора нашага раёна М.М. Пятручык, яна намеснік начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ўпраўлення Следчага камітэта Беларусі па Брэсцкай вобласці; былы следчы пракуратуры раёна І.М. Пасюк, старшы пракурор аддзела па наглядзе за выкананнем заканадаўства ў войсках абласной пракуратуры; а таксама працягваюць працаваць А.І. Петрасюк, цяпер пракурор Кобрынскага раёна, і А.Г. Сабчук – пракурор Пружанскага раёна.
Увага ў нашай працы надаецца каардынацыі праваахоўнай дзейнасці дзяржаўных органаў, якія ажыццяўляюць барацьбу са злачыннасцю і карупцыяй, а таксама са злачыннасцю іншых арганізацый. Ва ўмовах прынцыпу роўнасці бакоў у судзе органамі пракуратуры пастаянна прымаюцца меры па павышэнні якасці падтрымання дзяржаўнага абвінавачвання. Застаецца галоўным нагляд за выкананнем заканадаўства і законнасцю прававых актаў. Вялікую працу мы выконваем у наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўнагадовых. Не можа застацца без нашай увагі і выкананне гісторыка-культурнага заканадаўства.
На першы погляд можа паказацца, што пракуратура – орган, які карае. Але гэта далёка не так. У канчатковым выніку дзейнасць пракуратуры накіравана на абарону правоў і законных інтарэсаў грама-дзян, грамадскіх і дзяржаўных інтарэсаў.
Уладзімір КІРЫЛЮК,
пракурор раёна.

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.