Больш за 10 мільёнаў рублёў, якія былі незаконна ўтрыманы ці нявыплачаны, вернуты работнікам летась па патрабаванні прафсаюзаў. Такая інфармацыя была агучана 22 лютага на пасяджэнні Прэзідыума Савета Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
У параўнанні з 2015 годам гэтая лічба павялічылася на 54 %. Акрамя таго, пры непасрэдным удзеле прафсаюзаў былі адноўлены на працы 112 работнікаў. У рамках ажыццяўлення грамадскага кантролю за захаваннем заканадаўства Беларусі аб працы, абароне працоўных сацыяльна-эканамічных правоў і законных інтарэсаў работнікаў летась прававымі інспектарамі ФПБ праведзена 1100 праверак. Паводле іх вынікаў выдадзена 910 прадстаўленняў на ўхіленне 13375 парушэнняў заканадаўства аб працы.
Прафсаюзнымі арганізацыямі краіны рэгулярна праводзяцца выязныя прыёмы грамадзян прававымі інспектарамі працы як у раённых, гарадскіх аб’яднаннях прафсаюзаў, так і непасрэдна ў арганізацыях, што знаходзяцца на тэрыторыях раёнаў і гарадоў. На прафсаюзных прыёмах летась пабывалі больш як тры тысячы чалавек. Аналіз зваротаў, што паступілі пад час іх, паказаў, што людзей у асноўным хвалююць працоўныя праблемы (58 %). Другімі па актуальнасці з’яўляюцца пытанні прымянення жыллёвага заканадаўства – 17 %. На трэцім месцы па колькасці, але не менш знакавыя пытанні пенсійнага заканадаўства – 10 %. Юрыдычная дапамога, якая аказваецца пад час выязных прафсаюзных прыёмаў, мае пэўныя перавагі над юрыдычнай кансультацыяй традыцыйнага фармату. Яна ажыццяўляецца непасрэдна на месцах, няма неабходнасці траціць шмат часу, каб пабываць на прыёме ў юрыста.
Вольга КАБЯК.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%