Зборная Беларусі па кіёкушынкай-каратэ летась 28 лістапада трапіла ў страшную аварыю пры вяртанні са спаборніцтваў з Польшчы.
16-гадовы Дзіма Пузач (нараджэнец Дзятлава Гродзенскай вобласці) пасля працяглага знаходжання ў каматозным стане цяпер знаходзіцца ў цяжкім (вегетатыўным) стане ў Рэспубліканскай клінічнай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі, што ў Аксакаўшчыне Мінскага раёна. Юнаку пастаўлены дыягназ: цяжкая закрытая чэрапна-мазгавая траўма, дыфузна-аксанальнае пашкоджанне і гемарагічны ўдар галаўнога мозгу цяжкай ступені, траўматычнае субарахнаідальнае кровазліццё. Вельмі патрэбна фінансавая дапамога на рэабілітацыю Дзімы.
Усе справаздачы пра зборы грашовых сродкаў падаюцца ў групах дапамогі “Дапамажы Дзіму вярнуцца да здаровага жыцця” ў сацыяльных сетках “ВКонтакте” і “Одноклассники”. Дабрачынныя рахункі адкрыты на яго маму Пузач Святлану Пятроўну. Кантактны тэлефон таты юнака: +375 29 307-99-57 – Уладзімір Пузач.
Спадзяюся на паразуменне.
З павагаю, Кацярына ПРОНІНА, тэл. +375 33 602-92-15, katerina.pronina.2013@yandex.ru.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%