Згодна з распараджэннем абласнога выканаўчага камітэта № 1-р ад 5 студзеня 2017 года “Аб забароне выхаду на лёд”, з мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах Брэсцкай вобласці забаронены выхад на лёд, знаходжанне на ім пад час разбурэння і інтэнсіўнага раставання.
Паводле аператыўных дадзеных, сёлета ў вадзе загінулі трое грама-дзян. У Кобрынскім раёне 2 студзеня ў стане алкагольнага ап’янення ў меліярацыйным канале ля Дзівіна знойдзена цела 46-гадовага жыхара Брэста. На наступны дзень у Бярозаўскім раёне таксама ў стане алкагольнага ап’янення паблізу вёскі Дзягілец зноў жа ў меліярацыйным канале ўтапіўся 78-гадовы пенсіянер. На Лунінеччыне пры аналагічных абставінах загінуў жывёлавод СВК “Вялута”.
У некаторых выпадках тапельцам на дапамогу прыйшлі супрацоўнікі выратавальнай станцыі. Ім удалося выратаваць 35-гадовага берасцейца, які пераходзіў праз раку Мухавец. А ў Пінску выратаваны 40-гадовы рабочы “Аблсельбуду”, які праваліўся пад лёд у стане алкагольнага ап’янення.
Жабінкаўская раённая арганізацыя АСВОД настойліва рэкамендуе не падвяргаць сваё жыццё небяспецы пры знаходжанні ля вадаёмаў, асабліва цяпер, пад час інтэнсіўнага раставання лёду. Належную ўвагу трэба звяртаць на дзяцей і асобаў пажылага ўзросту, якія падвержаны асаблівай рызыцы. Нагадваю, што алкаголь прытупляе пачуццё небяспекі і з’яўляецца асноўнай прычынай гібелі чалавека ад патаплення.
Юрый ГАПОНЧЫК, старшыня Жабінкаўскай раённай арганізацыі АСВОД.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%