
Нярэдка мы згадваем шматдзетныя сем’і выключна ў станоўчым кантэксце. Канечне, прыемна пісаць, калі бацькі і дзяцей маюць шмат, і ў доме іхнім лад. Аднак часам, на жаль, бывае і такое, што не толькі сям’я вялікая, але й праблемы ў ёй немалыя, у тым ліку з-за даўгоў, што копяцца, быццам снежны камячок.
Жабінкавец Ф. і яго жонка з тых, хто жывуць з такімі пазыкамі. Грамадзянін, купляючы мэблю для дома, завінаваціўся ў гандлёвай фірмы тысячу рублёў. Ён абяцаў вяртаць грошы з растэрміноўкай, аднак, аказалася, нічога выплочваць не збіраўся. У выніку спагнальнік звярнуўся ў раённы аддзел прымусовага выканання па ўтрыманне з Ф. грошай у поўным аб’ёме.
Як аказалася, адрас, указаны ў выканаўчым дакуменце, па якім быццам пражывае даўжнік, на той час ужо не адпавядаў рэчаіснасці, паколькі Ф. з сям’ёй перасяліўся у новы дом. Да слова, і жонка Ф. таксама была вядома судовым выканаўцам як даўжніца, таму і муж хутка знайшоўся. Мужчына быў папярэджаны: калі ён не вярне грошы за прыдбаную мэблю, на яго будуць накладзены розныя меры прымусовага характару. І ўсё ж мужчына вырашыў не плаціць у поўнай меры свае пазыкі. Але жартаваць з законам не варта.
У выніку і тэлефон яго змоўк, і тэлевізар перастаў перадачы ды фільмы дэманстраваць, і права кіраваць механічнымі транспартнымі сродкамі Ф. пазбавіўся. Акрамя таго, ён атрымаў абмежаванне ў перасячэнні дзяржаўнай мяжы і ў наведванні ігральных устаноў. І вось цуд! Гэтага хапіла, каб Ф. адразу і грошы знайшоў, і пагасіў астатак доўга.
Ірына ТЭАДАРОВІЧ, начальнік раённага аддзела прымусовага выканання; Анатоль РОСТАЎ
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%