
Нядаўна былі падведзены вынікі епархіяльнага этапа Міжнароднага конкурсу выяўленчага мастацтва “Прыгажосць Божага свету”. У творчым спаборніцтве паспяхова паўдзельнічала юная жабінкаўчанка Святлана Хвалько, якая заняла першае месца.
Дзяўчынка прапанавала на суд журы сваю работу “Храм у час вайны”. Твор сцвярджае неабходнасць бараніць ад злыбяды праваслаўную веру, носьбітамі якой з’яўляюцца цэрквы, а таксама мастацкімі сродкамі заклікае разумець вялікую каштоўнасць міру на зямлі, што вельмі актуальна ў нашыя дні, напярэдадні святкавання 80-годдзя Вялікай Перамогі ў самай крывавай вайне на Зямлі.
Малюнак Святланы Хвалько быў заўважаны, высока ацэнены і накіраваны ў фінальны этап конкурсу, што будзе праводзіцца ў горадзе Масква.
Акрамя таго, юная мастачка атрымала падарунак і грамату ад архіепіскапа Брэсцкага і Кобрынскага Іаана.
Між іншым, уладыка адзначыў у звароце да дзяўчынкі: “Ваш твор – гэта праяўленне дараваных Вам Богам здольнасцяў і таленту. Жадаем з упэўненасцю і мэтанакіраванасцю дасягаць новых поспехаў у жыцці з надзейнай падтрымкай блізкіх і сяброў, а таксама памнажаць Вашы таленты, замацаваныя на цвёрдым аснаванні веры ў Хрыста Выратавальніка”.
Мы, са свайго боку, зычым, каб творчасць маленькай таленавітай зямлячкі была заўважана і ў расійскай сталіцы.
Анатоль РОСТАЎ
Фота з адкрытых крыніц
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Копирование и использование полных материалов запрещено, частичное цитирование возможно только при условии гиперссылки на сайт zhabinka.by. Гиперссылка должна размещаться непосредственно в тексте, воспроизводящем оригинальный материал zhabinka.by.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%