Вуліца Лугавая ў Жабінцы стала асфальтаванай

Жабінка развіваецца, і вуліцы, апранутыя ў новы асфальт, робяць жыццё гараджан больш камфортным. У сярэдзине мая “Сельская праўда” пісала, як на прыёме грамадзян, які праводзіў кіраўнік раёна Андрэй Кузьміч, паступіла калектыўная просьба ад жыхароў вуліцы Лугавой. Яны прасілі звярнуць увагу на іх вуліцу, якая патрабуе асфальтавання.

Да такой адказнай і (дадамо) не таннай справы, як асфальтаванне вуліц у населеных пунктах, у раённым выканаўчым камітэце падыходзяць мэтанакіравана, узважліва і паслядоўна вырашаючы ў Год якасці так званыя дарожныя пытанні.

Прынамсі, летам асфальтнае пакрыццё набылі вуліцы Здзітаўская і Камарова ў Жабінцы, у верасні – Янкі Купалы, а ўжо ў кастрычніку працаўнікі ДРБУ № 103 шчыравалі на Лугавой, прыводзячы ў належны стан вуліцу, размешчаную ва ўсходняй частцы горада-спадарожніка (яе мясцовыя жыхары яшчэ часам завуць Жабіначкай).

Папярэдне па дамоўленасці са старшынёй райвыканкама, агучанай на майскім прыёме грамадзян, дарога была прагрэйдзіравана камунальнікамі, таксама праведзена неабходная падсыпка вуліцы. Гэта стала своеасаблівай падрыхтоўкай да ўкладкі асфальту, за якую і ўзяліся работнікі дарожна-рамонтнага будаўнічага ўпраўлення.

У гэтыя кастрычніцкія дні закіпела па-сапраўднаму гарачая праца, і вынік не прымусіў сябе доўга чакаць. У выніку не толькі тыя, хто звярнуліся да кіраўніцтва Жабінкаўскага раёна са сваё просьбай па дапамогу, але і іншыя вадзіцелі і пешаходы атрымалі цудоўную магчымасць карыстацца ўтульным шляхам на вуліцы Лугавой.

Анатоль РОСТАЎ
Фота Жабінкаўскага райвыканкама

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.