Мінінформ павіншаваў калектыў газеты «Сельская праўда» з 80-годдзем са дня выхаду першага нумара выдання

Віншаванне калектыву газеты «Сельская праўда» з 80-годдзем з дня выхаду першага нумара выдання апублікаваў Мінінформ:

«Сумесна з землякамі газета прайшла адметны працоўны шлях, асвятляючы на сваіх старонках росквіт роднага краю. У яе матэрыялах заўсёды ўзнімаліся найбольш актуальныя тэмы, што хвалююць жыхароў раёна і горада Жабінка.

Сёння, у «Сельскай праўды» ёсць уласная пазіцыя па шырокаму колу пытанняў. Тут знаходзяць адлюстраванне самыя значныя падзеі з жыцця Брэстчыны, краіны, свету, а героі журналісцкіх матэрыялаў – людзі розных прафесій, якія працуюць на карысць роднай Беларусі.

Жадаю ўсяму калектыву газеты творчых поспехаў, удачы ва ўсіх добрых пачынаннях, здароўя і дабрабыту!», — адзначыў Міністр інфармацыі.

Крыніца: Мінінформ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.