Паважаныя работнікі культуры!

Сардэчна віншуем вас з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры! Людзі вашай прафесіі – яркія, творчыя, захопленыя, ініцыятыўныя, надзеленыя талентамі, густам і вялікай душой.

Святы, якія вы ствараеце, дораць людзям весялосць і радасць, дапамагаюць дакрануцца да свету прыгажосці і ідэалаў дабрыні і справядлівасці, любові да роднай Беларусі і яе цудоўнай спадчыны. Дзякуем вам за натхненне, творчыя адносіны да справы, актыўную грамадзянскую пазіцыю і прафесіяналізм.

Упэўнены: вашы таленты і майстэрства будуць і надалей знаходзіць самы гарачы водгук у сэрцах жабінкаўцаў і гасцей нашага самабытнага краю.

Жадаем вам моцнага здароўя, творчых поспехаў, шчасця і дабрабыту!

Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.