Асуджаны жыхар Жабінкі: працяглы нагляд, парушэнні і новыя крымінальныя справы

Дзмітрый Д. быў асуджаны на чатыры гады і адзін месяц. Адбыўшы пакаранне, мужчына выйшаў на волю. У адносінах да яго судом быў накладзены на два гады яшчэ прэвентыўны нагляд, які патрабаваў ад вінаватага шэраг абмежаванняў, у тым ліку двойчы на месяц з’яўляцца для рэгістрацыі ў аддзел унутраных спраў, не пакідаць свайго жытла з 20.00 да шасці гадзін наступных сутак, не выязджаць без згоды міліцыі за межы раёна і гэтак далей.

Дзмітрый своечасова быў праінфармаваны аб сваіх абавязках, тым не менш парушыў іх не раз і ўжо двойчы быў падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню па частцы 1 артыкула 25.11 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных парушэннях у выглядзе грамадскіх работ на 24 і 40 гадзін. Тым не менш, на шлях перавыхавання ён не стаў, а здзейсніў новыя правапарушэнні, так што супраць Дзмітрыя Д. узбуджана крымінальная справа паводле артыкула 421 КК.

Анатоль БЕНЗЯРУК

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.