
У горадзе-спадарожніку жыла сям’я, якая збоку здавалася добрай, дружнай. Але ў адзін не зусім удалы дзень муж вырашыў арганізаваць уласны законны бізнес. Першыя гады грашовы абарот толькі радаваў і вымяраўся вельмі саліднымі сумамі, хаця жонцы пра свае прыбыткі мужчына стараўся не расказваць. І той даводзілася адной падымаць двух непаўналетніх дзетак.
Аднак неўзабаве (і ў гэтым не апошнюю ролю сыграла п’янства) справы пачалі імкліва пагаршацца і бізнесмен хутка згубіў усё, што меў. Справу, якая прыносіла раней значны прыбытак, давялося прадаць усяго за… сто рублёў. Пакуль мужчына быў багаты, жыў на шырокую нагу, а як збяднеў, высветлілася, што, паводле закону, плаціць даўгі давядзецца напалам: не толькі яму, але й жанчыне, з якой ён развёўся і якая не ведала, якія сумы праходзілі праз мужавы рукі.
На шчасце жанчыны, за ёй застаецца дом, падораны сваякамі, а ўсё астатняе арыштоўваецца, а затым рэалізуецца ў кошт даўгоў.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Больше новостей о своем районе и городе
Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
