Тры «серыі» падману: жабінкаўцаў ашукалі кіберзлачынцы

Сёння многія маладыя людзі не ўяўляюць свайго жыцця без інтэрнэту. Згадзімся: ён значна пашырае інфармацыйную прастору, але… Сучасная цуд-тэхніка можа быць і небяспечнай, калі трапляе да розных махляроў. Хто-хто, а тыя ўжо налаўчыліся так правесці аперацыі, каб займець выгаду. Пры гэтым часам няпроста бывае нават здагадацца, хто ж усё-ткі тут руку прыклаў…

Вось вам першы прыклад. Неўстаноўленая асоба ажыццявіла з карыслівых мэт несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі карыстальніка Андрэя П. Амаль паўтары гадзіны ад яго імя зламыснік рассылаў тэкставае паведамленне іншым карыстальнікам месенджара “Теlеgrаm” з просьбаю даць у доўг грошы.

Другі “свавольнік” прапанаваў Настассі Г. пару басаножак за 139 рублёў. Грошы жанчына павінна была перавесці на банкаўскі рахунак “Беларусбанка”. Калі ж яна выканала просьбу, дык засталася і без басаножак, і без грошай.

У трэцім выпадку невядомы пераканаў Арцёма М. аўтарызавацца ў прадстаўленым акаўнце, пасля чаго заблакіраваў Арцёмаў мабільны тэлефон і стаў патрабаваць ад яго пералічыць 500 рублёў. Па кожным факце Следчым камітэтам узбуджаны крымінальныя справы.

Па інфармацыі начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Віталя ГАЛЕНЧУКА

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.