
Колькі твораў напісана пра чуласць маці! Яна абавязкова сэрцам пачуе, калі ў яе дзіцяці бяда, і заспяшаецца прыйсці яму на дапамогу, не пашкадуе сябе, каб толькі яе крывіначцы стала лягчэй.
На жаль, гэта зусім не адносіцца да тых жанчын, пра якіх сёння вядзем гаворку. Наталля Н. і Кацярына Л. нарадзілі дзетак, але не сталі мяняць звыклага, разгульнага з п’янствам ладу жыцця, так што ў рэшце рэшт былі пазбаўлены мацярынства. Здавалася б, пара адумацца: працаваць так, каб кампенсаваць утрыманне малых, якія знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, і сваімі паводзінамі дабіцца таго, каб сын ці дачка вярнуліся ў абдымкі да маці.
Суд Жабінкаўскага раёна абавязаў жанчын уладкавацца на працу, але стараннасці ні Наталля, ні Кацярына ў рабоце не праяўлялі. Болей таго, за тры апошнія месяцы дапусцілі больш чым па дзесяць прагулаў, так што не змаглі спаўна аплаціць кошт утрымання сваіх дзетак. У выніку на жанчын узбуджаны крымінальныя справы па артыкуле 174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%