
Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі Аляксандр КАРЖУК:
– Усё часцей аб’ектам злачынстваў становіцца маёмасць, якая застаецца без нагляду на дачы або ў недабудаваным доме, асабліва электраінструменты. Асноўнымі складанасцямі ў раскрыцці такіх парушэнняў закону з’яўляецца тое, што паміж фактам злачынства і момантам устанаўлення гэтага факта праходзіць шмат часу. Таму бывае складана адшукаць сведкаў, губляюцца сляды злачынства, а ў зламыснікаў ёсць час для збыту выкрадзенага.
Найбольш эфектыўная абарона маёмасці – аснашчэнне дач і прыватных дамоў ахоўнай і трывожнай сігналізацыяй з падключэннем да цэнтральнага пульта падраздзялення Дэпартамента аховы. Калі такой магчымасці няма, мэтазгодна скарыстацца наступнымі рэкамендацыямі.
Не пакідайце на дачы каштоўныя рэчы. Неабходна вывезці іх з сабой па месцы пастаяннага пражывання або пакінуць на захоўванне добра знаёмым суседзям, якія пастаянна пражываюць у населеным пункце, дзе размешчана ваша дача.
Усталюйце моцныя дзверы са складанымі замкамі. Як мага часцей наведвайцеся на свой участак. Папрасіце суседзяў, якія пастаянна пражываюць побач з вашым участкам, прыглядаць за домам ды іншымі пабудовамі, і адразу ж паведамляць вам пра здарэнні, што адбыліся з вашай маёмасцю.
У выпадку страты ключоў адразу заменіце замкі. Па магчымасці абсталюйце дом сродкамі відэафіксацыі. Неадкладна паведамляйце ў міліцыю, калі крадзеж усё ж такі адбыўся. Да прыезду праваахоўнікаў паспрабуйце захаваць сляды злачынства. Пры выяўленні на суседніх участках, у садовых таварыствах і дачных пасёлках асоб і транспартных сродкаў, якія выклікаюць падазрэнне, неадкладна паведаміце ў РАУС па тэлефоне “102”. Пры магчымасці запісвайце нумары падазронага аўтатранспарту і дадзеныя аб падазроных грамадзянах. Гэтая інфармацыя можа быць значнай для супрацоўнікаў міліцыі.
Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%