Аляксандр Карпіцкі: «Людзі звяртаюцца з тым, што іх хвалюе»

Напрыканцы мая ў горадзе-спадарожніку правёў прыём грамадзян член Савета Рэспублікі Аляксандр Карпіцкі, які прадстаўляе інтарэсы жабінкаўцаў.

Свой прыём Аляксандр Сяргеевіч пачаў са званка Сяргею Аляксеевічу, іншымі словамі – член Савета Рэспублікі патэлефанаваў да інваліда І групы. Той, вядома, не мог прыйсці на прыём самастойна, але чакае дапамогі. Чалавек, якому надзвычай цяжка рухацца, пацікавіўся, ці мае ён права на льготы і першачарговае абслугоўванне ў паліклініцы. Высветлілася: Сяргей Аляксеевіч інвалід па агульнай падставе, а льготы, пра якія ён пытаецца, распаўсюджваюцца на ветэранаў вайны і асоб, да іх прыраўнаваных. Аляксандр Карпіцкі запэўніў, што звернецца з запытам у галоўнае ўпраўленне аховы здароўя аблвыканкама, каб паспрабаваць вырашыць узнятае пытанне.

Са сваёй праблемай таксама звярнуліся да Аляксандра Сяргеевіча, які прадстаўляе інтарэсы жыхароў не толькі Жабінкаўскага, але і Камянецкага ды Маларыцкага раёнаў, рамеснікі з Камянца. Пры асабістай сустрэчы ў Жабінцы яны патлумачылі: калі ў іх скончыўся тэрмін арэнды, уласнік адмовіўся яе працягваць, хоць умельцы прасілі і надалей арандаваць памяшканні, дзе гандлявалі сваімі вырабамі. Рамеснікам прапаноўвалася разгледзець некалькі іншых варыянтаў для далейшай дзейнасці. Цяпер ім патрэбна вызначыцца, які з варыянтаў найбольш спрыяльны.

Пытанні, якія прагучалі падчас прыёму, узяты членам Савета Рэспублікі на кантроль.

Анатоль РОСТАЎ
Фота аўтара

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.