Паважаныя жыхары Жабінкаўшчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з дзяржаўным святам – Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь

Сёлета спаўняецца 30 гадоў з дня прыняцця Асноўнага Закона нашай краіны, дэмакратычныя прынцыпы якога з’яўляюцца найважнейшым фактарам захавання ў грамадстве згоды, міру і стабільнасці.

Канстытуцыя як падмурак дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь гарантуе надзейную абарону правоў і свабоды грамадзян, спрыяе захаванню атмасферы міжнацыянальнай і міжканфесійнай згоды, умацаванню гістарычных традыцый і духоўных каштоўнасцяў беларускага народа.

Наша задача – шанаваць і захоўваць закладзеныя ў ёй агульнанацыянальныя каштоўнасці, будаваць на іх аснове стабільную, прававую, дэмакратычную дзяржаву.

Жадаем усім жыхарам раёна моцнага здароўя, шчасця, міру і дабрабыту, поспехаў у працы.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 2%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.