
Трыццаць гадоў таму, 15 сакавіка 1994 года, народ Беларусі, які з’яўляецца адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, прыняў Канстытуцыю – Асноўны Закон сваёй краіны.
З таго часу яшчэ тройчы на рэспубліканскіх рэферэндумах 1996, 2004 і 2022 гадоў беларускі народ выказваўся па змяненнях і дапаўненнях да сваёй Канстытуцыі. Апошняе па часе такое народнае волевыяўленне адбылося 27 лютага 2022 года. Яно засведчыла актуальны найноўшы сацыяльна-эканамічны і палітычны этап развіцця айчыннага грамадства і дзяржавы.
На сёння Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь складаецца з прэамбулы, 9 раздзелаў, у якіх 9 глаў (цалкам дададзена глава 31, прысвечаная Усебеларускаму народнаму сходу) і 156 дзеючых артыкулаў.
Анатоль БЕНЗЯРУК
Фота Кацярыны ЯКУБЁНАК
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%