Жыхар Жабінкаўшчыны зноў дакаціўся да лавы падсудных

Яшчэ ў 2013 годзе суд раёна пазбавіў волі Андрэя Ш. на дзевяць гадоў з канфіскацыяй маёмасці. Але і гэтае цяжкае пакаранне не было ўрокам для маладога чалавека, бо ён, адбыўшы тэрмін, не стаў на шлях выпраўлення. Так, заўважыўшы на стаянцы ля магазіна “Грошык” дабротны веласіпед “Аrеnа”, украў яго.

Другім разам Андрэй завалодаў франтальным пагрузчыкам і паехаў катацца на ім. Куды магла завезці крадзеная тэхніка? Толькі на лаву падсудных. І гэта адбудзецца ў хуткім часе, бо першы крадзеж падпадае пад частку 2 артыкула 205, а другі – пад частку 1 артыкула 214 Крымінальнага кодэкса дзяржавы.

Анатоль БЕНЗЯРУК

Больше новостей о своем районе и городе Жабинка можно найти в нашем Телеграм-канале по ссылке https://t.me/selsk_prav

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.