Шаноўныя жыхары Берасцейшчыны!
Віншуем Вас з Днём Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь.
Указ Кіраўніка дзяржавы ад 12 красавіка 2023 г. № 105 адкарэкціраваў назву традыцыйнага дзяржаўнага свята: з гэтага года ў другую нядзелю мая мы аддаём даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам Беларусі, якія аб’ядноўваюць нас у адну вялікую сям’ю, напаўняюць сэрцы гонарам за прыналежнасць да народа з гераічным мінулым.
Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн – трыяда, якая адлюстроўвае спрадвечныя традыцыі беларусаў, іх характар, нацыянальную самабытнасць, мірныя стваральныя мэты і прынцыпы суверэннай Беларусі. З імі мы ўпэўнена крочым наперад, будуем моцную і квітнеючую Беларусь.
Няхай гэта свята яшчэ мацней аб’яднае ўсіх нас у імкненні захаваць жыццёвы ўклад, прымножыць нашы дасягненні, умацуе пачуццё адказнасці за родную краіну і гатоўнасці годна працаваць дзеля яе росквіту.
Жадаем усім моцнага здароўя, радасці, шчасця, поспехаў ва ўсіх пачынаннях і новых дасягненняў на карысць Радзімы. Шчасця і дабрабыту кожнай сям’і!
Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Брэсцкі абласны Савет дэпутатаў
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
