У райвыканкаме абмеркавалі эфектыўнасць ідэалагічнай работы ва ўстановах адукацыі
“Сучасныя трэнды развіцця грамадства ў Беларусі вызначаюць новыя падыходы ў патрыятычным выхаванні. Таму нам неабходна выпрацаваць методыку ў ідэалагічнай рабоце ва ўстановах адукацыі, бо менавіта ў школе фарміруецца пачуццё грамадзянскага абавязку. Да гэтага пытання нельга падыходзіць фармальна, патрэбна арыентавацца на каштоўнасці і інтарэсы ўсіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу”, — вызначыў праблемнае поле памочнік Прэзідэнта краіны — інспектар па Брэсцкай вобласці Валерый ВАКУЛЬЧЫК.
З дакладам аб сістэме ідэалагічнай работы выступіла начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна БУРКО, садакладчыкамі былі дырэктар раённага цэнтра творчасці для дзяцей і моладзі Галіна ІВАНОВА і намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце СШ № 1 Таццяна КАЗЕЙ.
Начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Таццяна
ГАГАКАВА і старшыня Жабінкаўскага райвыканкама Вадзім КРАЎЧУК падкрэслілі, што неабходна павышаць эфектыўнасць маладзёжнай
палітыкі. Кіраўнік раёна заўважыў: “За апошнія паўтара года на пася-джэннях райвыканкама былі разгледжаны пытанні эфектыўнасці арганізацыі ідэалагічнай работы ў цэлым і ідэалагічнага актыву на прыкладзе цукровага завода, дзейнасць раённай арганізацыі “БРСМ”, выкананне плана мерапрыемстваў па правядзенні Года народнага адзінства”.
На думку Вадзіма Васільевіча, неабходны комплексны падыход не толькі ў выхаванні дзяцей і моладзі, але й у працы з бацькоўскімі камітэтамі. Патрэбна пабудаваць зладжанае ўзаемадзеянне аддзелаў па адукацыі, ідэалагічнай работы і па справах моладзі, “БРСМ” і іншых зацікаўленых структур. Не менш важныя студатрадаўскі рух, падтрымка моладзевых ініцыятыў, дзейнасць у медыяпрасторы. Усё гэта — ключавыя пазіцыі па рабоце ў ідэалагічнай сферы.
“Галоўнае — не толькі пералічыць праведзеныя мерапрыемствы, праблемы, але і вызначыць шляхі іх вырашэння, кропкі росту, — лічыць старшыня райвыканкама. — Сучаснай моладзі важна ведаць, што яна з’яўляецца не толькі будучым сваёй краіны, але і яе сучасным, яе рухаючай сілай, якая ўжо сёння неабходная і запатрабаваная дзяржавай”.
Па выніках пасяджэння выкан-кама прынята рашэнне наконт удасканалення ідэалагічнай работы ва ўстановах адукацыі Жабінкаўшчыны.
Служба інфармацыі “СП”
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
