Як адкрывалі Беларусь гістарычную

Здаўна вядома: турызм дазваляе адкрываць гістарычныя старонкі роднага краю, спрыяе здароўю і натхненню. Таму на памежжы вясны і лета сябры раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі выправіліся ў чарговую турыстычную вандроўку.

На гэты раз маршрут быў пракладзены ў этнаграфічны комплекс “Млын”, размешчаны ў горадзе-спадарожніку беларускай сталіцы Заслаўі, і гісторыка-культурны комплекс “Лінія Сталіна” (паблізу аграгарадка Лашаны Мінскага раёна). У Год гістарычнай памяці такія экскурсіі асабліва актуальныя.

“Лінія Сталіна”, бадай, адзін з найбольш вядомых музейных комплексаў Беларусі, размешчаны пад адкрытым небам. Ён задумваўся і ствараўся так, каб з першых крокаў можна было адчуць дух часу.

Удзельнікі падарожжа таксама змаглі ўбачыць экспазіцыю ваеннай тэхнікі: артылерыі, танкаў, авіяцыі, стралковай зброі. Самай запамінальнай падзеяй, як расказала старшыня раённай арганізацыі

прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Людміла ВАЛЕТАВА, была, вядома ж, рэканструкцыя бою Вялікай Айчыннай вайны. Гэтую бітву першымі 22 чэрвеня 1941 года прынялі воіны Брэсцкай крэпасці.

Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.