Павышаюць дабрабыт раёна

Павышаюць дабрабыт раёна

На мінулым тыдні старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Любоў КАБЕРНА разам з намеснікам начальніка райсельгасхарчу Іванам МІЦКЕВІЧАМ наведалі фермы ААТ “Хмелева”, каб уручыць лепшым рупліўцам узнагароды. Каштоўныя падарункі і Пісьмы падзякі райкама прафсаюза работнікаў АПК і раённага выканаўчага камітэта на фермах “Хмелева”, “Падлессе”, “Рудка”, “Дзяменічы”, “Сакі” атрымалі Вольга, Ядвіга і Таццяна Кунашкі, Соф’я Хрушчова і Таццяна Кацэвіч, Таццяна Германовіч і Марыя Касянчук, Таццяна Шастачук і Раіса Кашалюк.
Таксама Любоў Каберна разам са старшынёй Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК Аляксандрам САЛАНЕВІЧАМ віншавала рупліўцаў “Вазнясенскага” на фермах “Стаўпы”, “Мацясы” і “Агароднікі”. Віншаванні і падарункі ад гасцей прымалі Ірына Буян і Мікалай Сідарчук, Наталля Мандра і Віталь Кавалевіч, Святлана Дзямідчык і Паліна Дударэвіч.
ААТ “Вазнясенскі” ўваходзіць у топ-50 лепшых у краіне сельгасарганізацый па прадукцыйнасці дойнага статка. Гаспадарка займае 44-ты радок у рэспубліканскай зводцы! За мінулы год тут атрымалі ад 850 дойных кароў 7685 тон малака, ад кожнай рагулі — у сярэднім 9041 кілаграм прадукцыі.
— Акцыя “Наш жывёлавод” нарэшце падышла да свайго лагічнага завяршэння, — расказвае Любоў Каберна. — Сустрэчы ў працоўных калектывах далі магчымасць інфармаваць работнікаў аб дзейнасці нашай прафсаюзнай арганізацыі, пабачыць санітарна-бытавыя ўмовы, нагадаць пра выкананне патрабаванняў тэхнікі бяспекі. На сустрэчах мы таксама абмеркавалі змяненні ў Канстытуцыю нашай краіны і пагаварылі пра рэферэндум, што адбудзецца 27 лютага.
Любоў Антонаўна падкрэсліла: у рамках акцыі яны наведалі 38 фермаў раёна, не абдзяляючы ўвагай і самыя маленькія, і аддаленыя. І гэта правільна: шчырых слоў падзякі заслугоўваюць не толькі лідары галіны, чые імёны заўжды на слыху, але і ўсе жывёлаводы, што рупяцца не пакладаючы рук і сумленна выконваюць свае абавязкі. Лісты падзякі раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК і каштоўныя падарункі сёлета атрымалі 60 членаў прафсаюза, работнікі галіны.
Святлана БЯЛЯК. Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top