Віталь ГАРДЗЕЙЧЫК:
— Напярэдадні рэферэндуму павінен выказаць меркаванне ветэранаў дыстанцыі пуці аб зменах, якія прапануюцца ў Канстытуцыю краіны. Беларусь як незалежная дзяржава шмат у чым склалася дзякуючы моцнай і стабільнай сістэме органаў улады. Разам з тым, у апошнія гады Прэзідэнт краіны неаднаразова ўзнімаў пытанне аб неабходнасці пераразмеркавання паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады. Такі самы запыт існуе сёння і з боку грамадства. Для балансу прапануецца надаць Усебеларускаму народнаму сходу канстытуцыйны статус і надзяліць гэты орган істотнымі паўнамоцтвамі. Прынамсі, у пытаннях вызначэння стратэгічнага курсу развіцця краіны. Нярэдка даводзіцца размаўляць з ветэранамі нашай арганізацыі аб справах мінулых і, вядома, пра Канстытуцыю і рэферэндум. На сустрэчах ветэраны падтрымліваюць унясенне зменаў і дапаўненняў у Асноўны Закон і заяўляюць, што прымуць актыўны ўдзел 27 лютага ў рэферэндуме.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%