У ПАДТРЫМКУ РОДНАЙ КРАІНЫ

Гэтая думка чырвонай ніццю праходзіла праз кожнае выступленне, якое гучала 17 лютага на пасяджэнні Савета раённага аб’яднання прафсаюзаў.

На пасяджэнне былі запрошаны кіраўнік Жабінкаўскага раёна Вадзім КРАЎЧУК і яго намеснік Іна ТАРАСЕВІЧ, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу краіны, старшыня райсавета Анатоль ШАЛТАНЮК і намеснік кіраўніка Брэсцкага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Алена ГУРЫНА, якія занялі месца ў прэзідыуме разам з прафсаюзным лідарам Жабінкаўшчыны Нінай КАЛЫБСКАЙ і старшынёй раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Людмілай ВАЛЕТАВАЙ.
З дакладам аб рабоце раённага аб’яднання прафсаюзаў за 2021 год і задачах на сёлетні выступіла яго старшыня. Ніна Уладзіміраўна распавяла пра шматлікія справы, якімі напоўнена прафсаюзнае жыццё на Жабінкаўшчыне.
Спачатку — крыху статыстыкі: зараз у шэрагах арганізацыі налічваецца 7134 чалавекі, або больш за 95 працэнтаў работнікаў. У складзе аб’яднання — 4 райкамы прафсаюза, 96 пярвічак, прафсаюзны рух у раёне прадстаўлены 12 галіновымі арганізацыямі.
На працягу мінулага года, нагадала дакладчык, быў праведзены шэраг маштабных акцый. Напрыклад, ФПБ па ўсёй краіне сабрала больш за мільён подпісаў супраць эканамічных санкцый, з гэтай нагоды ствараліся і шматлікія відэазвароты. У баку ад падобных спраў не заставаліся і жабінкаўцы.
2022 год Федэрацыя абвясціла Годам якасці на працы. Тут патрэбна працягваць дзейнасць, каб шэрагі прафсаюзных сяброў пашыраліся. Дарэчы, летась на Жабінкаўшчыне створаны 23 новыя арганізацыі ў працоўных калектывах з прыватнай формай уласнасці.
Асаблівая ўвага — надзейным парт-нёрскім адносінам, якія склаліся паміж прафарганізацыямі, выканаўчай уладай і наймальнікамі. У АПК, адукацыі і культуры дзейнічаюць раённыя галіновыя пагадненні. Важна, што сябры праф-саюзаў пад абаронай калектыўных дагавораў, якія дзейнічаюць у 72 арганізацыях.
На жаль, няпростай застаецца сітуацыя з каранавірусам. Таму прафсаюзы ў кожнай пярвічцы і раённым аб’яднанні яшчэ ў 2020 годзе стварылі касы ўзаемадапамогі для падтрымкі медустаноў, устаноў адукацыі і культуры.
— Заўсёды ў нашым прыярытэце, — падкрэсліла Ніна Уладзіміраўна, — ахова працы. Штогод раён наведваюць рэйдавыя групы тэхнічнай інспекцыі працы ФПБ, якія вывучаюць, наколькі ахова працы на нашых прадпрыемствах і ў арганізацыях адпавядае заканадаўству. Па выніках у асноўным гучаць станоўчыя ацэнкі.
Дакладчык спынілася і на іншых важных напрамках дзейнасці. Сярод іх — дапамога людзям з боку прававых інспектараў абласнога аб’яднання прафсаюзаў, рэгулярныя маніторынгі цэн на прадукты і медыкаменты, раз-віццё культурна-масавай работы.
Сваё выступленне Ніна Уладзіміраўна скончыла словамі старшыні ФПБ Міхаіла Орды: “Беларусь адбылася як сацыяльная дзяржава. А тыя гарантыі, якія ўжо існуюць і прапісаны ў Канстытуцыі, пашыраны ў новай яе рэдакцыі. Але сёння гэтыя паняцці патрабуюць абароны. І толькі разам, адзіным фронтам мы зможам выступіць у падтрымку сваёй краіны. Бо сіла любой дзяржавы ў адзінстве народа”.
Асаблівая ўвага на пасяджэнні была адведзена Дэкларацыі аб падтрымцы рэферэндуму па ўнясенні зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю краіны. Дакумент, прыняты на V Пленуме ФПБ, таксама агучыла Ніна Калыбская. Ад імя сваіх арганізацый яго падтрымалі кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў раёна Галіна БУРКО, якая ўзначальвае “Белую Русь”, Ганна КУЛАГІНА (“Беларускі саюз жанчын”) і Анатоль СТАРЫЦКІ (ветэранская арганізацыя).
У абмеркаванні дакладаў паўдзель-нічалі інжынер па ахове працы, старшыня прафсаюзнай пярвічкі ААТ “Рагазнянскі” Жанна ТРАФІМУК, малады спецыяліст першай гарадской школы Улада КЛУНДУК, старшыня Савета ветэранаў Жабінкаўскай дыстанцыі пуці Віталь ГАРДЗЕЙЧЫК. Акрамя таго, начальнік аддзела маркетынгу санаторыя “Буг” Руслана СМАЛЬ паведаміла пра паслугі, якія аказвае яе прафсаюзная ўстанова для адпачынку і аздараўлення.
Слова было прадастаўлена і запрошаным на мерапрыемства. Вадзім Краўчук заклікаў прыняць удзел у рэферэндуме і падзякаваў прафсаюзам за іх станоўчую дзейнасць на прадпрыемствах. Вадзім Васільевіч прыгадаў: бадай, першай акцыяй, праведзенай пасля таго, як ён узначаліў раён, было стварэнне ў парку разам з прафсаюзнымі арганізацыямі “Алеі маці”. Гэтая добрая справа, спадзяемся, стане традыцыяй на гады. Кіраўнік раёна падзяліўся планамі, як надалей будзе развівацца Жабінка:
— Ідэй шмат, актыўна іх прэзентуем, у тым ліку праз СМІ, карыстаемся перавагамі, якія прыносіць статус горада-спадарожніка.
Са свайго боку, Алена Гурына падкрэсліла:
— У вашым раёне надзвычай моцны згуртаваны прафсаюзны актыў, які заўсёды гатовы ісці наперад, не стаіць у баку ад важных грамадска-палітычных спраў. Адзначу: у арганізацыях, дзе ёсць прафсаюзы, здараецца ў два з паловаю разы менш правапарушэнняў, чым там, дзе нашы пярвічкі адсутнічаюць. Мы пашырылі сваю інфармацыйную прастору, разумеючы, наколькі важна данесці да кожнага тое, што робяць прафсаюзы на карысць людзей.
Завяршыла сваё выступленне Алена Анатольеўна заклікам: “Усе працоўныя калектывы 27 чысла — у падтрымку нашай дзяржавы!” Гэтыя словы сугучны ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў: “Мы разам — ЗА Беларусь!”
Анатоль РОСТАЎ
Фота Святланы БЯЛЯК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.