І малая радзіма можа быць вялікаю

На працягу апошніх гадоў настаўнікі трэцяй гарадской школы мэтанакіравана распрацоўвалі праект шостага школьнага дня “Краязнаўства ў сеціве”.

Летась быў аб’яўлены рэспуб-ліканскі конкурс па гэтай тэме. На яго сваю творчую работу даслалі педагогі і вучні СШ № 3. Яны паўдзельнічалі ў намінацыі “Мая вялікая малая радзіма”.
У творчым спаборніцтве паў-дзельнічалі многія педагогі. Вольга КАРПУК ажыццявіла ідэю сторытэлінгу — кароткіх гісторый аб Жабінцы на англійскай мове, якія могуць быць карыснымі нават гасцям з замежжа. Гісторык Арцём СЕРАДА стварыў фотарэканструкцыю “Імгненне паміж мінулым і будучым”. Анастасія ЦАРУК паказала віртуальны экскурсійны маршрут “Па слядах вайны ў Жабінцы і Жабінкаўскім раёне”. Для гэтага былі выкарыстаны ў тым ліку QR-коды. Менавіта Анастасіі Яраславаўне давялося 26 студзеня прэзентаваць агульную працу перад кампетэнтным абласным журы (на здымку). Яно складалася з выкладчыкаў Інстытута развіцця адукацыі, якія высока адзначылі праект жабінкаўцаў. У выніку да шматлікіх узнагарод у СШ № 3 дадаўся дыплом першай ступені за ўдзел у праекце “Краязнаўства ў сеціве”.
Анатоль БЕНЗЯРУК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.