Кацярына Міхайлаўна ШАЛЕСЦЮКОВІЧ нарадзілася 21 студзеня 1985 года ў Кобрыне. Пасля заканчэння школы паступіла ў Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, дзе атрымала спецыяльнасць “лячэбная справа”. Пісаць працоўную біяграфію Кацярына Міхайлаўна пачала на малой радзіме: на працягу года -урачом-стажорам, наступныя чатыры — загадчыцай прыёмнага аддзялення Кобрынскай цэнтральнай раённай бальніцы. З 2013 па 2020 год працавала ўрачом-эндакрынолагам у паліклініцы. Затым, з сакавіка 2020-га, звязала свой лёс з санаторыем “Буг” санаторна-курортнага ўнітарнага прадпрыемства “Белпрафсаюзкурорт” Федэрацыі прафсаюза Беларусі. Спачатку працавала ўрачом-тэрапеўтам, затым намеснікам галоўнага ўрача па медыцынскай частцы, а з 3 студзеня бягучага года ўзначаліла калектыў санаторыя “Буг”.
Замужам. Выхоўвае васьмігадовую дачку Караліну.
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%