Зазірнуць на кожную ферму

Рэспубліканская прафсаюзная акцыя “Наш жывёлавод” далей крочыць па краіне. У нашым раёне эстафету пасля ААТ “Жабінкаўскі” падхапілі ААТ “Рагазнянскі” і “Ракітніца”.

Старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў АПК Любоў КАБЕРНА на мінулым тыдні наведала фермы гэтых сельгасарганізацый, каб уручыць лепшым рупліўцам падарункі і Пісьмы падзякі райкама прафсаюза работ-нікаў АПК і раённага выка-наўчага камітэта. Так, на фермах “Ацячызна” ды “Мышчыцы” словы падзякі і цёплыя пажаданні прымалі брыгадзір Галіна ПАПОВА, жывёлаводы Алена КРАЎЧУК, Тамара ЮРЧАНКА і Аляксандр ТАРАСЮК. На МТФ “Бусні 1” і “Бусні 1000” героямі дня сталі Кацярына ТУР і Людміла ТРАФІМУК, Васіль БЕЛАХВОСТ, Віктар МАЖУРЫН і Ірына КОРНЕВА. У цэху па дарошчванні жывёлы ўзнагароды атрымалі жывёлаводы Наталля АСТАПУК і Іна КАНАНОВІЧ.
— Наш калектыў славіцца нядрэннымі паказчыкамі не толькі ў раёне, але і ў вобласці, і нават у рэспубліцы, — кажа намеснік кіраўніка па вытворчасці ААТ “Рагазнянскі” Алена ЯКІМЧУК. — Наша гас-падарка каторы год запар уваходзіць у тройку малочных лідараў вобласці па валавым надоі малака. Летась ад кожнай рагулі атрымалі ў сярэднім 9484 кілаграмы прадукцыі, дый прыбаўленні ў вазе маладняку значна вышэйшыя за сярэдне-абласны паказчык. Так што нам ёсць чым ганарыцца. Зразумела, за ўсімі гэтымі паказчыкамі — штодзённая карпатлівая праца рагазнянцаў, якія не шкадуюць сіл і часу, самааддана шчыруюць на фермах, памнажаюць дабрабыт гаспадаркі, ствараюць харчовы запас краіны.
У ААТ “Ракітніца” падарункі і віншаванні прымалі на ферме “Ракітніца” слесар Уладзімір ШАМАЙЛА і жывёлавод Віталь МАЗІЛЮК, у “Стрыганцы” — аператар машыннага даення Алена КАРНЯЙЧУК і слесар Аляксандр ПАТАПАЎ, а на комплексе — брыгадзір Андрэй ГАРШЧАРЫК і жывёлавод Вячаслаў АСТАПУК.
— Акцыя “Наш жывёлавод” вельмі патрэбная простым рупліўцам, — лічыць Любоў Каберна. — Вельмі важна падзякаваць жывёлаводам, слесарам, аператарам машыннага даення, брыгадзірам за іх самаадданую штодзённую працу.
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.