У шосты школьны дзень класныя кіраўнікі другой гарадской адзінаццацігодкі Таццяна КНЫШ і Алена АНУФРЫЮК распрацавалі і правялі для старшакласнікаў захапляльны квэст “Па старонках гісторыі Жабінкаўскага раёна”. На кожнай з дзесяці станцый праз QR-код юнакі і дзяўчаты атрымлівалі пытанне, запаўнялі бланк адказу і рухаліся далей. Самымі актыўнымі аказаліся вучні 9 “А” класа.
Чацвёртакласнікі разам з Вольгай ДАШКЕВІЧ далучыліся да экалагічнай акцыі і развесілі на падворку школы кармушкі для птушак, каб крылатым сябрам было дзе пачаставацца крупамі і семачкамі.
Не засталіся без цікавых заняткаў у школьную суботу і трэцякласнікі. Для маленькіх “чамучак” класныя кіраўнікі Святлана МОРГАЛЬ і Ларыса МАЦКЕВІЧ падабралі і правялі простыя і ў той жа час неверагодна цікавыя эксперыменты. Дзеці мелі магчымасць увачавідкі пабачыць работу законаў фізікі, зразумець сутнасць прыродных з’яў, паназіраць за хімічнымі працэсамі. А хлопчыкі і дзяўчынкі з 2 “А” ра-зам з настаўніцай Раісай ШАХНЮК прайшлі квэст “Загадкавы свет казак”. Яны трапілі ў хатку да Бабы Ягі, па “алеі хуткіх адказаў” пераадольвалі “раку пераблытаных казак”, трапілі на “дарогу песень”, адпачывалі ў “цераме”, танцавалі. Потым знайшлі тэлеграмы казачных герояў, дружна казку сачынялі, на Каньку-Гарбунку да Царэўны дабіраліся, Чароўнага ката малявалі, шкатулку знайшлі ды саладосцямі частаваліся.
Таццяна АЛОЎЧЫК
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%