Крадзяжы, крадзяжы… Ты сваё зберажы!

У народзе здаўна бытуе прыказка: “Не кладзі дрэнна, не ўводзь злодзея ў грэх!” Сапраўды, не перавяліся яшчэ “несуны”, хто не грэбуе падабраць чужое. Убачылі неяк два Андрэі Л. ды Ш., што паблізу Алізарава Става ў былым свінарніку ляжаць без нагляду металічныя апоры, кожная ў 100 рублёў коштам, і за месяц, пакуль гаспадар зазірнуў, увалаклі больш за тры дзясяткі гэтых самых апор. А іншая пакуль невядомая асоба з гаспадарчай пабудовы ўкрала 15 труб і металічны стол, так што Анатоль З. панёс страты на 150 рублёў.
Мікалай Я. двойчы прыцягваўся судом да адказнасці за крадзяжы, але на шлях выпраўлення не стаў: забраўся ў незамкнёны аўтамабіль “Маzdа СХ 7” і выкраў 100 долараў ЗША. Аляксандр К., са свайго боку, каля камбікормавага завода ўкраў веласіпед “Stеls” коштам 240 рублёў і 50 капеек. Яшчэ адзін невядомы ўкраў з двара ў Чыжэўшчыне агрэгат для збівання бацвіння, што належаў Мікалаю М., а нехта ля чыгуначнага вакзала падабраў пакет Сяргея Б. з кофтай і флаконам туалетнай вады. Крадзяжы, крадзяжы…
Аляксей СТРУК, намеснік начальніка раённага аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.