Напрыканцы мінулага года адбыліся справаздачная канферэнцыя пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі Жабінкаўскай дыстанцыі пуці і ІІІ пленум райкама прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.
На сходах абмеркавалі рэалізацыю рашэнняў пленумаў ФПБ, заслухалі справаздачы прафсаюзных лідараў (нагадаем: ячэйку пуцевікоў узначальвае Таццяна Стоцкая, на чале раённага галіновага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі — Людміла Валетава).
Акрамя таго, былі заслуханы старшыні рэвізійных камісій, абмеркаваны прафсаюзныя справы, намечаны планы на будучае.
Зазначым, што прафсаюзны пленум педагогаў, у якім паўдзельнічалі члены райкама, рэвізійнай камісіі і старшыні пярвічак, ладзіўся анлайн.
У ліку запрошаных былі старшыня Брэсцкага абласнога камітэта прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Іван Васіленка, кіраўнік раённага аб’яднання прафсаюзаў Ніна Калыбская, старшыня райсавета ветэранаў педагагічнай працы і галіновага прафсаюза Ірына Кунц.
Анатоль РОСТАЎ
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%