Што чакаюць землякі ад новай Канстытуцыі?

Марыя МАРОЗ:

– Нездарма гаворыцца: няма нічога даражэй, чым здароўе не толькі ўласнае, але і блізкіх людзей. Той, хто непасрэдна сутыкнуўся з бядой, якую прынесла пандэмія каранавіруса, гэта цудоўна разумее. Дзяржава робіць усё магчымае, каб хвароба адступіла і скончылася. Дапамога адчуваецца і на заканадаўчым узроўні, у тым ліку ў праекце новай Канстытуцыі, дзе прапісаны артыкул 45. Удумліва яго перачытала. Што ў ім важна? Грамадзянам Беларусі гарантуецца права на ахову здароўя, уключаючы бясплатнае лячэнне “за кошт дзяржаўных сродкаў у парадку, устаноўленым законам”. І што важна, артыкул дапаўняецца словамі: “Грамадзяне абавязаны прымаць меры па захаванні і ўмацаванні ўласнага здароўя”. Лічу, што гэта правільна, бо ў нашай краіне ствараюцца ўмовы для развіцця фізічнай культуры і спорту, ёсць клопат па аздараўлені навакольнага асяродку, кожны чалавек мае магчымасць карыстацца аздараўляльнымі ўстановамі. А вось наколькі ён будзе клапаціцца пра ахову свайго здароўя – залежыць найперш ад яго. У новым годзе зычу кожнаму шчасця, радасці і забыцца на хваробы!

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.