Зіма — час, калі нарэшце могуць адпачыць палі, што шчодра аддзячылі багатым ураджаем клапатлівым рупліўцам. У сельгапрадпрыемствах зімовыя месяцы — гэта перыяд падрыхтоўкі тэхнікі да палявых работ, якія распачнуць аграрны год напрыканцы лютага — пачатку сакавіка.
— Ужо зараз ува многіх мехмайстэрнях актыўна рамантуецца тэхніка, што будзе задзейнічана на вясновых работах, — расказвае галоўны дзяржаўны інспектар Мікалай КЛІМАВЕЦ. — Прыемна бачыць, як механізатары актыўна мяняюць запчасткі ў трактарах, рэгулююць агрэгаты, сеялкі, плугі і іншы прычапны інвентар, каб вясною ў полі не прастойваць з-за паломак. Удвая прыемней, калі рамонтныя брыгады працуюць у зручных, цёплых памяшканнях, маюць магчымасць вымыць рукі гарачай вадой, адпачыць, пагрэцца і паабедаць у спецыяльна абсталяваных памяшканнях.
Мікалай Пятровіч расказаў таксама, што ў нашым раёне не першы год ладзіцца агляд-конкурс гатоўнасці рамонтна-абслуговай базы сельгасарганізацый для работы ў зімовых умовах, па падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка. Пры падвядзенні вынікаў ацэньваліся стан парадку на тэрыторыі машынных двароў і іх добраўпарадкаванне, якасць пастаноўкі сельгастэхнікі на доўгатэрміновае захоўванне, стан санітарна-бытавых памяшканняў, гатоў-насць рамонтных майстэрняў да работы ў зімовых умовах і іншае.
На мінулым тыдні сталі вядомы пераможцы агляду-конкурсу. Так, ганаровае першае месца заняло ААТ “Вазнясенскі” (дырэктар Надзея КАНДРАЦЮК, галоўны інжынер Андрэй ГАЛАВЕЙКА); другое — ААТ “Жабінкаўскі” (дырэктар Міхаіл ВЯЧОРКА, галоўны інжынер Віктар МАЙШУК); трэцяе — ААТ “Рагазнянскі” (дырэктар Віктар ДРОБЫШАЎ, галоўны інжынер Мікалай МАЕЎСКІ). Яны атрымаюць грашовыя прэміі ў памеры 80, 60 і 40 базавых велічыняў адпаведна.
— На Жабінкаўшчыне аграрыі дасягнулі высокіх вынікаў, зай-маючы лідзіруючыя пазіцыі не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы, — адзначыў кіраўнік раёна Вадзім КРАЎЧУК. У наступным годзе мы павінны не толькі захаваць нашы дасягненні, але і выйсці на больш высокі ўзровень. Таму гэты агляд-конкурс неабходны для падрыхтоўкі і актыўнага правядзення сельгасработ.
Таццяна АЛОЎЧЫК
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%