Сярод лідараў — камбікормавы завод

Сярод лідараў — камбікормавы завод

Жабінкаўскі камбікормавы завод некалькі дзесяцігоддзяў выпускае спажыўны корм для жывёл і птушак. Якасць прадукцыі нашага прадпрыемства пацвярджаецца перамогамі ў шматлікіх конкурсах.
Самая свежая з перамог — атрыманая рэспубліканская прэмія “Лідар спажывецкага рынку — 2021”, якая адбылася на мінулым тыдні ў сталічным Прэзідэнт-атэлі. Сёлета прэмія ўручалася ў сёмы раз. Прэстыжную ўзнагароду атрымалі 43 беларускія прадпрыемствы, што працуюць на спажывецкім рынку нашай краіны. І вельмі прыемна, што сярод лаўрэатаў значыцца наш камбікормавы завод.
— Ганарова было чуць назву нашага прадпрыемства і падымацца на сцэну па ўзнагароду, — кажа Вольга ІВАНОВА, намеснік дырэктара па развіцці. — Мы заваявалі дыпломы лаўрэатаў ажно ў трох намінацыях. Гэта корм сухі для дарослых сабак КСС-14 “Рэкс”, мясное асарці для кошак КСК-12 “Кэт фіт” і камбікорм для цялят КР-1 ва ўзросце ад 10 да 75 дзён. Мы, як пераможцы, цяпер зможам адзначаць сваю прадукцыю спецыяльным знакам — чырвоным ромбам, стылізаваным пад беларускі арнамент, які сімвалізуе поспех і дабрабыт.
Святлана БЯЛЯК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top