Ганна ПЛЫТНІК: «Разам з сям’ёй вельмі ўважліва сочым за падзеямі, што адбываюцца ў нашай краіне. Прыняцце змяненняў ў Канстытуцыю на рэферэндуме — таксама ў полі нашага зроку. Шмат прапаноў паступіла ад вучоных, дэпутацкага корпуса, розных грамадскіх аб’яднанняў і палітычных партый, працоўных калектываў і грамадзян — яны і сталі асновай па ўнясенні зменаў і дапаўненняў у дзеючую Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Хацелася б пазнаёміцца са змяненнямі, над якімі паўгода працавалі прадстаўнікі Канстытуцыйнай камісіі. Спадзяемся, што наша Беларусь і далей будзе развівацца як моцная дзяржава з сацыяльна-арыентаванай эканомікай. Абавязкова прымем удзел у чацвёртым па ліку рэферэндуме».
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%