Падарункі для вучобы і чарговых перамог

Напярэдадні навагодніх святаў у нашай краіне стартавала дабрачынная акцыя “Нашы дзеці”. Яна павінна зрабіць больш шчаслівымі хлопчыкаў і дзяўчынак нашай прыгожай Беларусі. Галоўная задача — каб кожнае дзіця атрымала клопат і ўвагу, адчувала атмасферу свята, радасці і навагодняга цуда.
Акцыя праходзіць і на Жабінкаўшчыне. У сераду, 15 снежня, да навучэнцаў Ленінскай і Ракіт-ніцкай сярэдніх школ завіталі кіраўнік раёна Вадзім КРАЎЧУК, яго намеснік Іна ТАРАСЕВІЧ і начальнік аддзела па адукацыі Галіна БУРКО. Вядома, шаноўныя госці прыехалі не з пустымі рукамі — прывезлі падарункі-тэлевізары, якія паспрыяюць навучальнаму працэсу. Школьнікі (а многія з іх пераможцы раённых алімпіяд, музычных і спартыўных спаборніцтваў) паабяцалі гасцям вучыцца яшчэ лепш і праслаўляць малую радзіму сваімі дасягненнямі.
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.