Падарункі да Дня ведаў

Першага верасня старшыня раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Галіна Бурко і старшыня праўлення раённай арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын” Ганна Кулагіна наведалі дом сямейнага тыпу і ўручылі канцылярскія прылады дзецям. Прыемным дадаткам да пакетаў з падарункамі сталі два торты.
Дружная вялікая сям’я Янушаў: мама Алена Віктараўна, тата Віктар Рыгоравіч і дзевяць дзяцей — цёпла сустрэлі гасцей, расказалі пра свае дасягненні і захапленні, накрылі салодкі стол.
Жыльцоў дома сямейнага тыпу павіншавалі таксама начальнік аддзела ўнутраных спраў райвыканкама Віталь Гадлеўскі і прадстаўнік інспекцыі па справах непаўнагадовых Людміла Самускевіч. Яны прывезлі падарункі да школы, а дзеці ў адказ падарылі гасцям свае малюнкі.
Тэкст і фота Наталлі АЛЯКСЕЙЧЫК

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.