Каб разумець, што хвалюе выбаршчыкаў

Каб разумець, што хвалюе выбаршчыкаў

На гэтым тыдні дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жанна Стаціўка, працуючы ў сваёй Белавежскай акрузе, наведалася і на Жабінкаўшчыну. Яна рэгулярна праводзіць “прамыя тэлефонныя лініі”, каб быць у курсе праблем, якія хвалююць выбаршчыкаў. Спачатку ў райвыканкаме Жанна Уладзіміраўна правяла сумесны прыём грамадзян з кіраўніком раёна Віталем Кулаком.
Першай на прыём прыйшла жыхарка аграгарадка Вялікія Якаўчыцы Валянціна Дзмітрук. Яна цікавілася, калі будзе весціся асфальтаванне аўтадарогі Вялікія Якаўчыцы — Залуззе. Аказваецца, гэтае пытанне і раней падымалася, на што жыхары вёскі атрымалі пісьмовае запэўненне, што гэта адбудзецца ў 2021-2022 гадах. Пачакаць засталося нядоўга.
Затым у кабінет зайшла жыхарка вёскі Арэпічы Алена Кавальчук. Жанчына задумала правесці ў сваім доме электра-ацяпленне. Праўда, каб гэта зрабіць, неабходна больш магутная электраправодка. Запрошаныя па яе пытанні спецыялісты прапанавалі жанчыне варыянты яго вырашэння.
Анатоля Галоў-
чыка з Мацеевічаў і Валянціну Скрабец з Жабінкі на прыём да дэпутата прывялі жыллёвыя пытанні, а Вольгу Хлысцік са Стаўпоў — жаданне павялічыць пенсію. На многія пытанні візіцёры адразу атрымалі тлумачэнні.
Далей дэпутат накірава-лася ў Жабінкаўскае аддзяленне Дэпартамента аховы на сустрэчу з працоўным калектывам. Жанна Уладзіміраўна па-дзякавала супрацоўнікам за аказаную ёй падтрымку ў мінулай выбарчай кампаніі, што дазволіла жанчыне ў другі раз быць у ліку парламентарыяў краіны, і распавяла пра дзейнасць беларускага парламента. Выступаючы перад жабінкаўцамі, Жанна Уладзіміраўна цікава і пазнаваўча расказвала аб сваіх дэпутацкіх працоўных буднях. Дарэчы, Жанна Стаціўка з’яўляецца членам пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях (усяго іх налічваецца 14), займаецца грамадска-палітычнай дзейнасцю, працуе з выбаршчыкамі. Яна заўсёды лічыла, што ў гэтым органе ўлады павінна быць больш жанчын, таму што пытанні сям’і, мацярынства і дзяцінства, дэмаграфіі, праблема сацыяльнага сіроцтва патрабуюць перш за ўсё жаночага разумення і ўдзелу. У сваім выступленні дэпутат падрабязна расказала пра работу камісіі, спынілася на законапраектах, якія вынесены на бліжэйшую сесію, завастрыла ўвагу на асаблівасцях дыстанцыйнай работы. Падкрэсліла: інфармаванне насельніцтва — адзін з аспектаў дзейнасці дэпутатаў. А выступленні ў калектывах дапамагаюць ім лепей разумець, што хвалюе выбаршчыкаў, каб потым удасканальваць законапраекты. Так, напрыклад, на вясновай сесіі было прынята каля 76 законапраектаў.
Затым працоўны дзень Жанны Уладзіміраўны меў працяг у ААТ “Жабінкаўская сельгастэхніка”. Падчас сустрэчы з калектывам дэпутат закранула ў сваім выступленні нямала актуальных пытанняў, што выклікала жывы і зацікаўлены дыялог з працаўнікамі таварыства. Жанна Стаціўка пастаралася даць адказы на ўсе пытанні.
Святлана КІСЛАЯ
Фота аўтара

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top This site is protected by WP-CopyRightPro