Кібермахлярства, ці Чым небяспечныя фэйкі?

Кібермахлярства, ці Чым небяспечныя фэйкі?

Слова “фэйк” добра ўкаранілася ў лексіконе сучаснага чалавека. Што яно абазначае і ў чым яго небяспека, мы пацікавіліся ў жабінкаўцаў і атрымалі наступныя адказы.
Валянціна ЦЫБУЛЯ (на фота справа):
— Карыстаюся камп’ютарам значна менш, чым моладзь, што днямі-начамі сядзіць у сусветнай павуціне і ўжо не разумее свайго жыцця без яе. Вядома, у ін тэрнэце шмат карыснага, але патрэбна разумець: і бруду там дастаткова, фэйкаў, як вы кажаце. Таму патрэбна ўмець фільтраваць інфармацыю, не ўспрымаць усё адразу напавер.
Кацярына ПІВАВАРУК (на фота злева):
— З хлуслівай інфармацыяй да-водзіцца сутыка-цца амаль штодня. Прыкладам, быццам хваляй накаціла ў вайберы: маўляў, прайдзі, паважаны, наша апытанне — атрымай 15 тысяч рублёў! Невядомыя “дабрадзеі” ласкава, але настойліва папрасілі зарэгістравацца, а потым — зноў паўтарылі сваю просьбу, нарэшце прапанавалі даслаць асабістыя дадзеныя! Зразумела з якой мэтай: некаму ой, як хочацца залезці ў тваю кішэню. Сама адмаўляюся ад падобных паслуг і знаёмых папярэджваю, каб не трапілі на кручок.
Аляксандр (фатаграфавацца не пажадаў):
— Мы жывем у інтэрнэт-эпоху, таму павінны вучыцца адэкватна рэагаваць на фальшывыя навіны. Неправеранай інфармацыі, якую імкнуцца распаўсюдзіць у сацыяльных сетках, шмат. Нельга ёй слепа верыць, лепш карыстацца афіцыйнымі крыніцамі. Мо памятаеце, колькі негатыву мы “ўвабралі” пра каранавірус? Гэта сеяла сярод людзей толькі паніку. Урачам увесь час даводзілася абвяргаць недакладныя навіны ды чуткі, а ім жа і без таго хапала працы. Якую мэту ставiлi тыя, хто гэтыя фэйкі распаўсюджваў? Хутчэй за ўсё, пасварыць людзей, скіраць іх супраць медыкаў, усяліць недавер да нашай сістэмы аховы здароўя. Яна, вядома, недасканалая, але лепей, чым у іншых краінах. Не трэба абапірацца на нейкія інфармацыйныя ўкіды, так званыя фэйкі. Уключайце галаву і не паддавайцеся на хітрыкі правакатараў!
Анатоль ТАМАШУК:
— Мне ўжо 70 гадоў, таму з камп’ютарам не надта сябрую. Але да меркаванняў маладых не-не ды прыслухоўваюся. Вось унучка мая Наталля з інтэрнэтам на ты, яна гаворыць: “Там, дзядуля, могуць усяго нагарадзіць — толькі трымайся!” Часам, кажа, такога нагледзешся, што, калі за чыстую манету ўсё прымаць, зусім верыць людзям перастанеш… Мне здаецца, заўсёды трэба жыць сваім розумам, бо на гэту бедную Беларусь столькі паклёпаў узводзяць. Нам, канечне, няпроста, жывем не багата, і малачко купляю часцей “лёгенькае” ды іншыя прадукты выбіраю, каб былі танней. Але ж нельга толькі негатыў шукаць. Я, напрыклад, даўно “Сельскую праўду” выпісваю. Вось ваша газета, мне здаецца, піша пра ўсё як ёсць у раёне і не падманвае чытачоў.
Ганна ЛІТВІНЧУК (з дзецьмі Багданам і Евай):
— Занадта шмат інфармацыі, яе лішак нараджае, на мой погляд, фэйкі, якія спецыяльна навязваюцца чала-веку. Гэта нейкая гульня, створаная з адпаведным намерам. І людзі вельмі лёгка і нават з задавальненнем успрымаюць яе — гэтую хуткую ежу, фастфуд. Праз фальшывыя навіны людзей проста нацкоўваць адзін на аднаго. Так нараджаюцца сутыкненні, нават войны. Лічу, усялякія фэйкі задумваюцца з мэтай нажывы рознымі ботамі, што гаспадараць у сеціве. Простыя людзі не паспяваюць за кібермахлярамі, якія цудоўна ведаюць, што прапанаваць чалавеку, каб той не змог адмовіцца і ўключыўся ў фэйкавую гульню, у якой ён заўсёды асуджаны на паражэнне.
Апытваў і фатаграфаваў Анатоль РОСТАЎ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Оставить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.

Top