Бяспечная ўборка ўраджаю

У раёне пачалася ўборка збожжавых, і захаванне правілаў работы на зернетаках, у ахоўных зонах ліній электраперадачы набывае асаблівую актуальнасць і вастрыню, бо ў гэты перыяд у гаспадарках задзейнічана максімальная колькасць працаўнікоў і тэхнікі, а значыць і рызыка ўзрастае. Няўважлівасць і бестурботнасць некаторых работнікаў у зонах ліній электраперадачы часам прыводзяць да няшчасных выпадкаў. У гэтым можна ўпэўніцца, калі ўспомніць мінулагоднія.
Адзін з іх адбыўся 28 студзеня ў Малабераставіцкай элітнай гаспадарцы, што ў Гродзенскай вобласці. Загадчык склада пры рамонце падключанага да электрычнай сеткі падаўжальніка датыкнуўся да адкрытай праводнай часткі разеткі і быў смяротна траўміраваны электратокам.
23 жніўня трактарыст-машыніст СВК “Калгас-Радзіма” Магілёўскай вобласці падняўся на верхнюю частку камбайна, які стаяў пад паветранай лініяй электраперадачы напружаннем 10 кВ, наблізіўся на недапушчальную адлегласць да провада, у выніку чаго быў смяротна траўміраваны электрычным токам.
Для кантролю за забеспячэннем належных умоў працы ва ўсіх гаспадарках на кожным участку павінен быць назначаны адказны. Перад пачаткам уборкі ён абавязаны правесці інструктаж з усімі, чыя работа магчыма будзе праходзіць у ахоўнай зоне паветранай лініі і на зернетаках. І кожны работнік павінен сачыць за парадкам на сваім працоўным месцы, не дапускаць туды пабочных асоб.
Кіраўнікам гаспадарак неабходна: прапрацаваць з падначаленымі інфармацыйныя матэрыялы па выпадках электратраўматызму пры ўборцы ўраджаю і штогадовыя пісьмы-прадпісанні энерганагляду; скласці праграмы па выключэнні такіх выпадкаў; давесці да кожнага спецыяліста і камбайнера патрабаванні электрабяспекі; азнаёміць рабочых з найбольш небяспечнымі ўчасткамі ў ахоўных зонах ЛЭП. Павінны быць зроблены неабходныя прафілактычныя электрафізічныя вымярэнні электраправодак і абсталявання зернетакоў з афармленнем пратаколаў. На разетачныя сеткі, якія сілкуюць электрафіцыраваныя машыны і механізмы, неабходна ўстанавіць устройствы ахоўнага адключэння. Нельга выкарыстоўваць тэхнічна няспраўнае электраабсталяванне, карыстацца пашкоджанымі кабелямі, правадамі, складзіраваць кармы, рабіць стаянкі пад паветранымі лініямі электраперадачы, набліжацца да абарваных кабеляў і правадоў. Увага кіраўнікоў сельгаспрадпрыемстваў і іншых адказных службовых асоб да пытанняў аховы працы павінна ў выніку гарантаваць неабходны ўзровень бяспекі працоўнай дзейнасці і стаць перашкодай для парушэння дысцыпліны. Не забывайце пра тое, што электрычны ток уяўляе смяротную небяспеку. Будзьце ўважлівымі!
Аляксандр ДЗЕМІДЗЮК, інспектар энергаінспекцыі Жабінкаўскай РЭГІ

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Жабінка Актуальна

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.