Не застанься ўбаку — уключы святло!

Кожны дарослы адказвае за бяспеку, здароўе і жыццё маленькіх грамадзян нашай краіны. Сядаючы за руль, неабходна памятаць, што на дарогу нечакана могуць выбегчы дзеці. Яны часам гуляюць і паблізу праезнай часткі. Выходзячы з пад’ездаў у двары, хлопчыкі і дзяўчынкі часта забываюць пра элементарныя правілы. Таму на гэтых участках, як і паблізу дзіцячых устаноў ды пешаходных пераходаў, ад вадзіцеляў патрабуецца павышаная сканцэнтраванасць.
Каб прыцягнуць увагу кіроўцаў да праблемы дзіцячага траўматызму, 25 мая на тэрыторыі вобласці стартавала рэспубліканскае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства “Увага — дзеці!”, якое працягнецца да 5 чэрвеня. Актыўны ўдзел у ім прымаюць супрацоўнікі АДАІ Жабінкаўскага РАУС. Так, 27 мая часова выконваючы абавязкі старшага інспектара па адміністрацыйнай практыцы аддзела Кацярына Бура і інспектар ДПС Алег Гарчанюк (на здымку) прыпынялі вадзіцеляў на вуліцы Кірава, каб яшчэ раз нагадаць, што падчас правядзення акцыі неабходна рухацца ў светлы час сутак з уключаным блізкім святлом фар ці дзённымі хадавымі агнямі. Гэта патрэбна, каб прыцягнуць увагу дзяцей і ўсіх удзельнікаў дарожнага руху. За невыкананне дадзенага патрабавання ПДР прадугледжана адміністрацыйная адказнасць.
Супрацоўнікі АДАІ раздавалі кіроўцам памяткі і расказвалі пра прычыны і наступствы дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, спосабы іх недапушчэння і прафілактыкі, спыняліся на пытаннях бяспечнай перавозкі непаўнагадовых.
Алёна НІКАНЧУК
Фота аўтара

 

 

Поделиться ссылкой:

Popularity: 1%

Сельская праўда

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.