Каханне — самае светлае пачуццё. Менавіта з яго пачынаецца сям’я. У Жабінкаўскім загсе Аляксей Несцяровіч і Ірына Грыцук пад гукі вясельнага марша абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі і паабяцалі быць вернымі адзін аднаму, дзяліць радасці і няўдачы на дваіх. Няхай Аляксею і Ірыне ў сямейным жыцці спадарожнічаюць ласка, пяшчота, цярпенне, узаемапавага і дабрабыт. Спадзяемся, што хутка ў іх доме зазвініць вясёлы дзіцячы смех. Жадаем, каб
галоўнымі складнікамі шлюбнага саюза на ўсе гады сталі каханне, падтрымка, паразуменне. Няхай не вяне тое пачуццё, якоё сёння буйна расцвітае, а з цягам часу вырасце ў вялікае, моцнае дрэва, што прыносіць добрыя плады. Не стамляйцеся гаварыць адзін аднаму словы кахання і пацвярджайце іх справамі! У добры шлях, маладыя!
Поделиться ссылкой:
Popularity: 1%
